Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні бела беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарративы пропаганды нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Нечужыя героі: што пачытаць пра паўстанне Каліноўскага

Беларуская прапаганда пасля сінхранізацыі з расійскай пачала пераасэнсоўваць беларускую гісторыю. Цяпер яна адмаўляецца ад паўсталай пасля атрымання незалежнасці Беларусі нацыянальнай арыентацыі нават не на карысць савецкага варыянта з класавай сістэмай каардынат (i сціплай павагай да ідэнтычнасцю ў межах БССР). У новай-старай інтэрпрэтацыі беларускага суб’екту ў гэтым не было.

Поделиться:

Цяпер і Вялікае княства Літоўскае, і нават славутыя постаці Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага дзяржаўная прапагандысцкая машына спрабуе выкінуць з беларускага нацыянальнага пантэону. Яны не пераходзяць цалкам на пазіцыі «западно-руссизма», які адносіў беларусаў да этнаграфічнай групы вялікарускага народу, але ўсе факты і з’явы ацэньваюць з маскоўскай званіцы, якой супрацьстаіць «польская інтрыга». Калі спросціць гэту пазіцыю, то тут нічога ніякага свайго не было да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году. А калі так, то і 160-годдзе антырасійскага паўстання 1963 года можна праігнараваць нават насуперак святочным мерапрыемствам на ўзроўні першых асоб Літвы і Польшчы.

«Не наша!», – патлумачаць абыякавасць да падзеі гаспадары дзяржаўнага тэлебачання.

«Наша!», – запярэчым ім.

Студзеньскае паўстанне супраць Расійскай імперыі пачалося 22 студзеня 1863 годзе у Каралеўстве Польскім, а 1 лютага 1863 годзе – на гістарычнай Літве, пераважна на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У беларускай гістарыяграфіі яно вядомае як Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-64 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Media IQ прапануе вам 5 кніг, якія дапамогуць разабрацца, наша ці ня наша паўстанне Каліноўскага.

1. Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь. – Kalligram, 2003, 320 старонак. Гэта шыкоўнае ілюстраванае выданне, дзе беларусацэнтрычны тэкст напісаў Арлоў і ілюстрацыі, якія ў кнізе гавораць самі за сябе, падрыхтаваў Герасімовіч. Пра Каліноўскага і паўстанне 1963 году напісана сцісла на стар. 252-263.

2. Англамоўным сябрам можна прапанаваць Uladzimir Arlou. Zmicier Hierasimovic. Belarus. The Epoch of the Grand Duchy of Lithuania. — Мн.: Тэхналогія, 2018, 408 старонак, Пераклад Jim Dingley (пра паўстанне – стар. 334-339). Абодва выдання не значацца ў інтэрнет-кнігарнях у наяўнасці, але ёсць у бібліятэках і часам бываюць ў продажы на кірмашах. Першае выданне даступна для спампавання ў фармаце pdf у электроннай бібліятэцы «Беларуская палічка» (knihi.com).

Фото: Павлюк Быковскмй

3. Васіль Герасімчык. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. – Гродна : ТАА «ЮрСаПрынт», 2018. – 229 стар. Гэта кніга створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі, і яе аўтар Васіль Герасімчык шчодра дзеліцца спасылкамі на першакрыніцы і архіўныя фонды, дзе можна на свае вочы спраўдзіць адпаведнасць дадзеных. Кніга дае магчымасць разабрацца з блытанінай з імёнамі Каліноўскага, пазнаёміцца з працэсам фарміравання яго поглядаў і самастойна ацаніць, героям чыёй гісторыя ён з’яўляецца. Гэтага выдання «няма на складзе» у папяровым выглядзе ў практычна ўсіх кнігарнях, а ў расійскай «Литрес» цяпер няма і ў продажы ў электронным выглядзе. Зноў-ткі спампаваць ў фармаце pdf можна на «Беларускай палічцы», а таксама на сайце ў выдаўца ТАА «ЮрСаПрынт» у фарматах pdf i epub.

4. Уладзімір Караткевіч. Кастусь Каліноўскі. Смерць і неўміручасць. Трагедыя ў трох актах, трынаццаці карцінах // Караткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 8, кн. 1. П’есы. Нарыс. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. – 591 стар. Адным з  самых удалых тэатральных увасабленняў вобраза Кастуся Каліноўскага лічыцца аднайменны спектакль Валерыя Мазынскага ў Беларускім акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа вось па гэтай п’есе Караткевіча. Аўтар пераасэнсоўвае вобраз Каліноўскага насуперак савецкаму канону і замест найперш рэвалюцыянера-паўстанца перад намі паўстае паэт-рамантык.

Напэўна, акрамя як поўнага збору твораў Караткевіча ў папяровым выглядзе гэту п’есу сёння нідзе не знойдзеш. А на сайце «Беларускай палічкі» яна даступна для чытання і ў фармаце epub для электронных кніг.

5. Пра Кастуся. Гістарычны комікс паводле Уладзіміра Караткевіча [па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча «Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць»: да гадавіны паўстання 1863-1864 гг. / малюнкі, афармленне У. Дрындрожык]. – Мн.: Лімарыус, 2013, 27 стар. Малюнкі і афармленне зробленыя мастаком і музыкантам Уладзімірам Дрындрожыкам. Кніга значыцца ў каталогах бібліятэк, а вось у продажы яе верагодна будзе знайсці складана. Нейкія дабрахоты выклалі pdf у «ВКонтакте».

Коллаж на главной: Новая Польша

 

Хорошо 10
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты