Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні беларусские СМИ бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

«Кола рэпрэсій мае жаночы твар»: вы сур’ёзна?!

Што рабіць, калі ў інтэрв’ю госць выдае сексісцкія каментары і стварае абразлівыя міфы? І чаму з вялікага інтэрв’ю на цікавыя і ніяк не датычныя да гендарнай роўнасці пытанні незалежнае выданне робіць асобны матэрыял, сканцэнтраваны менавіта на сексізме? Але зусім не з яго крытыкай?

Поделиться:

Што здарылася?

На канале ТОК | TALK з 33 тыс. падпісчыкаў, які належыць выданню «Наша Ніва», 12 лютага выйшла інтэрв’ю колішняга супрацоўніка Генпракуратуры, а пасля – сябра аб’яднання беларускіх сілавікоў «Байпол» Алега Талерчыка. Інтэрв’ю брала дырэктарка выдання Наста Роўда.

Інтэрв’ю месціцца ў падраздзеле «ТОК-в’ю», на якім усяго 17 відэа, але 6 з іх схаваныя. З 11 даступных да прагляду 10 прысвечана героям-мужчынам: блогеру Мікіце Мелказёраву, лідару групы «Дай Дарогу!» Юрыю Стыльскаму, сацыяльнаму прадпрымальніку і актывісту Сашы Аўдзевічу, журналісту і вядоўцы Дзянісу Дудзінскаму і іншым. Адзіная жанчына – гэта пісьменніца Святлана Курс. Такі відавочны гендарны перакос цяжка патлумачыць фарматам альбо мэтавымі аўдыторямі праекта.

Для параўнання, на канале «Жыццё-маліна» вядомага інтэрв’юэра незалежнай Беларусі Мікіты Мелказёрава суадносіны колькасці герояў і гераінь блізкія да 3:1, што таксама не вельмі добра, але значна лепей, чым на ТОК.

Выпуск с Алегам Талерчыкам пазіцыянуецца на канале наступным чынам: «У гэтым інтэрв’ю ТОК пакрокава распавядаецца, як год за годам у Беларусі вынішчалася праваахоўная сістэма, што прывяло ў 2020-м да татальнага беззаконня. У гутарцы  экс-пракурор Генпракуратуры Алег Талерчык распавядае пра ўнутраныя парадкі ў сілавых структурах, забарону чапаць міліцыянтаў і следчых, згадвае рэзанансныя справы, гаворыць пра спробу павесіць на яго палітычную справу Пачобута, а таксама называе сапраўдныя прычыны сыходу з “Байпола”».

Скриншот видео Youtube-канала «ТОК«

Апісанне адпавядае кантэнту: Алег Талерчык распавядае, як у Беларусі знішчалі незалежную судовую сістэму, аб гучных справах накшталту Дзмітрыя Паўлючэнкі, аб тым, як змяніліся пракуратура і судовая сістэма пасле жніўня 2020 года. Але ўвагу прыцягнула не само інтэрв’ю, а асобны матэрыял, які «Наша Ніва» зрабіла на яго падставе. Гэта тэкст «Алег Талерчык пра тое, чаму пракурорамі і суддзямі любяць ставіць жанчын», у якім герой «паразважаў пра тое, адкуль бяруцца такія пракуроркі, як Валерыя Таратынка і Аліна Касʼянчык, якія ўдзельнічалі ў палітычных справах».

Можна палічыць, што гэты матэрыял зроблены, каб прыцягнуць дадатковую ўвагу да самога інтэрв’ю, і дзеля гэтага выбраны маленькі, але паказальны фрагмент з канкрэтнымі сумна вядомымі персонамі. Але, нажаль, гэты фрагмент насычаны сексізмам.

Пачынаецца матэрыял з фразы: «“Кола рэпрэсій мае жаночы твар, што суддзі, што пракуроры – жанчыны. Гэта невыпадкова” – лічыць Алег Талерчык».

Такое абагульненне, калі штосьці сцвярждаецца пра цэлую сацыяльную групу, асабліва вялікую сацыяльную групу – а беларускіх жанчын болей за беларускіх мужчын, – патрабуе вельмі грунтоўных і надзейных доказаў. Якія ж доказы прыводзіць Талерчык?

Такіх усяго два. Першы: «У апошнія гады ў пракуратуры шмат прызначалі на пасады кіраўнікоў жанчын, якія заўсёды аддана выконвалі загад, каб паказаць, што я лепшая за мужчын, больш спрытная. І абараніць сям’ю – бо ў ворганах пракуратуры неблагі заробак атрымліваеш». Другі: «Той жа Сукала наўмысна набірае больш жанчын. Бо той жа мужчына можа праз нейкі час зламацца, ён менш псіхалагічна ўстойлівы».

Што ў самім інтэрв’ю?

Такія «доказы» пакідаюць нашмат больш пытанняў, чым даюць адказаў. Але, можа, гэта толькі нейкія кавалкі, а ў самім інтэрв’ю герой аргументуе сваю пазіцыю? Ці, больш верагодна, інтэрв’юэрка ўступае з ім у дыскусію, просіць удакладніць, а можа нават, Алег Талерчык мяняе сваю думку пад уплывам доказаў Насты Роўды?

Трэба паглядзець інтэрв’ю!

Што ў ім?

Ячшэ больш пытанняў, але не столькі да самога Талерчыка, хоць, безумоўна, сексізм не пойдзе на карысць яго персанальнай рэпутацыі, але перш за ўсё пытанні да інтэрв’юэркі і выдання.

Цікава, што вядучая не задавала пытанні пра жанчын, размова ішла ў кантэксце знакамітай фразы «Часам не да законаў», якую 12 верасня 2020 года вымавіў, выступаючы перад пракурорамі, Аляксандр Лукашэнка. Наста Роўда запытала, як гэта змяніла стаўленне да правасуддзя і правапарадку ў дзяржаве ў цэлым. Талерчык у адказ праводзіў думку, што тыя прафесіяналы, для якіх павага да закона была асноўным прынцыпам, пайшлі на пенсію, а на іх месца набралі «маладых і неадукаваных».

Паводле экс-пракурора, былі две асноўныя крыніцы рэкруцтва суддзяў. Першы – гэта былыя судовыя выканаўцы, якія не прымалі самастойных рашэнняў, а былі падначаленымі суддзяў і перш за ўсё дбалі пра паказчыкі судовых выкананняў, плюс прыход маладых службоўцаў, якія не паважаюць закон і дбаюць перш за ўсё аб сваёй кар’еры.

Другая крыніца – былыя пракуроры, таксама маладыя, якія «штосьці папрацавалі, а ў судзе заробкаў больш», вось яны без досведа і прыйшлі працаваць суддзямі.

Такім чынам, Талерчык сцвярджае, што былі два чыннікі: што сённяшнія супрацоўнікі судовай сістэмы беспрынцыпныя, не паважаюць закон, дбаюць аб сваіх карʼерах і заробках, а, па-другое, што яны занадта маладыя, не маюць неабходнага досведу: «Прыходзяць маладыя, яны не ведаюць нічога, і яны самыя беспрынцыпныя людзі. Людзі, якім было “не да закону”, калі яны яшчэ адукацыю атрымлівалі».

Скриншот видео Youtube-канала «ТОК«

Менавіта ў гэтым рэчышчы вядучая задае пытанне пра «маладых памочніц пракурора»: «У працяг не магу не спытаць вас пра такіх маладых памочніц пракурора, як Аліна Касʼянчык, Валерыя Таратынка. Як вы ставіцеся да іх, як успрымаеце?»

І тут суразмоўца з энтузіязмам пераходзіць на тэму жанчын. Ён гаворыць, што асабіста не ведае гэтых супрацоўніц, толькі з медыяў, але гэта не перашкаджае яму зрабіць гучную заяву, пры гэтым выкарыстоўваючы рытарычны прыём: «Вы павінны былі таксама заўважыць, што гэтае кола рэпрэсій мае жаночы твар. <…>. Што суддзі, што пракуроры – гэта жанчыны, і гэта невыпадкова».

На што інтэрвʼюэрка не спрабуе ні ўдакладніць, ні пераспытаць свайго візаві, ні нават папрасіць яго не абражаць жанчын.

«Чаму невыпадкова?» – ветліва усміхаючыся, пытае Наста.

«У мяне ёсць сваё меркаванне, можа, феміністкі на мяне накінуцца…»

«Скажыце, скажыце», – просіць яна.

І герой адказвае: «Таму што галоўнае у жыцці жанчыны – гэта яе сям’я. Яна абараняе сям’ю і дзяцей. Яе не турбуе дзяржаўнасць, усё, што вакол, яна павінна ахоўваць сям’ю».

Скриншот видео Youtube-канала «ТОК«

Далей Алег Талерчык – пры поўным папушчальніцтве інтэрв’юэркі – разважае далей: «Шмат прызначаліся на пасады кіраўнікоў жанчыны, яны заўсёды самааддана выконвалі любы загад. Каб паказаць, што я – лепшая за мужчыну, што я – разумнейшая, і я больш спрытная. І вось абараніць сваю сям’ю, бо ў ворганах пракуратуры неблагі заробак атрымліваеш».

І экс-пракурор прыводзіць яшчэ адзін аргумент: «Бо мужчына можа ў якісьці там час зламацца, менш псіхалагічна ўстойлівы. Вось яго могуць абставіны зламаць, і ён можа штосьці выкінуць. Вось я ўзяў у кастрычніку 2020 года і выйшаў з пракуратуры. А ў жанчыны такога не бывае».

Наста Роўда робіць самае малое, што можа ў сваёй ролі вядучай: яна спрабуе вярнуць размову да таго, што ў судовай сістэме працуюць розныя людзі: «У вас ёсць такое адчуванне, што на іх скідываюць справы, аб якія дасведчаныя пракуроры проста не хочуць мараць рукі?» На што герой адказвае: «Зараз няма такога. … Тыя, хто былі нязгодныя, яны пакінулі».

Пасля гэтага вядучая – нібы нічога й не было! – пераходзіць да іншага пытання – «Аб генацыдзе беларускага народа», і пра жанчын ужо ніхто не ўзгадвае.

Подпишитесь на нашу еженедельную рассылку – будьте готовы к пропаганде!

Што было не так з аргументамі героя?

Безумоўна, кожны і кожная маюць права на свае асабістыя меркаванні па любым пытанні. Але меркаванні, вынесеныя ў публічную прастору, па-першае, не павінны нікога прыніжаць і дыскрымінаваць, асабліва цэлую сацыяльную групу, па-другое, мусяць мець добрыя аргументы.

Што было не так з аргументамі Талерчыка?

Па-першае, не былі прыведзеныя ніякія лічбы ўдзелу жанчын у «коле рэпрэсій». Так, мы ведаем узгаданых у інтэрв’ю супрацоўніц пракуратуры, СМІ паведамляюць іншыя жаночыя прозвішчы суддзяў і пракурораў, што займаюцца палітычнымі справамі. Але сярод суддзяў і пракурораў нямала мужчын, і каб рабіць падобныя высновы, трэба прыводзіць дакладныя лічбы. Не гаворачы ўжо аб тым, што ў «коле рэпрэсій» заняты не толькі пракуроры і суддзі, а перш за ўсё органы ўнутраных спраў, дзе колькасць мужчын значна перавышае колькасць жанчын. Але, здаецца, не было інтэрв’ю, дзе б «феміністкі» гаварылі пра «мужчынскі твар» рэпрэсій.

Па-другое, беларускія жанчыны заўсёды актыўна працавалі ў дзяржаўным сектары: у адукацыі, медыцыне, судовай сістэме, выканаўчай уладзе і інш. Гэта звязана с гендарнымі аспектамі працы і неабходнасцю для жанчын сумяшчаць працу з абавязкамі па доме і выхаванні дзяцей, а яшчэ з планамі вучобы: на дзяржаўных прадпрыемствах і арганізацыях ёсць сацыяльнае забеспячэнне, можна сысці ў дэкрэт і вярнуцца на працоўнае месца, браць бальнічныя, пайсці «на сесію» альбо на заняткі па павышэнні кваліфікацыі і г. д. І зрабіць кар’еру ў буйных дзяржаўных установах для жанчын прасцей, чым у прыватных. Таму жанчыны заўсёды ахвотна ішлі ў дзяржаўны сектар. Зразумела, што пасля жніўня 2020 года, калі частка мужчын пайшла адтуль, на іх месцы прыйшлі жанчыны. Але, падкрэслім, дакладныя лічбы ўдзелу жанчын і мужчын у судовай сістэме Беларусі зараз і раней патрабуюць асобнага вывучэння.

Трэцяе. Алег Талерчык падсвядома заўважае шкляную столь у жаночай працы, бачыць, як шмат высілкаў прыкладаюць жанчыны, каб зрабіць кар’еру, як цяжка, многа і аддана яны працуюць: «Яны заўсёды самааддана выконвалі любы загад. Каб паказаць, што я – лепшая за мужчыну, што я – разумнейшая, і я больш спрытная». Чаму тады крытыкуе гэтае стаўленне да працы? Альбо лічыць, што калі жанчыны так рабілі раней, то зараз па нейкіх загадкавых прычынах не будуць? Калі герой не заўважае гэтых супярэчлівасцей, то інтэрв’юэрка павінна ж?

Чацвёртае – пра тое, што, на думку героя, «галоўнае ў жыцці жанчыны – гэта яе сямʼя. Яна абараняе сям’ю і дзяцей. Яе не турбуе дзяржаўнасць, усё, што вакол…» Гэтая думка героя нічым не падмацоўваецца, акрамя яго ўласных перакананняў.

Лічу, што галоўнае ў сваім жыцці розныя жанчыны бачаць па-рознаму. Для многіх – гэта на самой справе сям’я, але гэта не перашкаджала жанчынам прыняць самы актыўны ўдзел у падзеях 2020 года, шмат жанчын ахвяравалі дзеля перамогі не толькі карь’ерай і заробкам, але і працай, спакоем, рэсурсамі, былі вымушаны пакінуць свой дом, пачаць на новым месцы «з нуля». Шмат жанчын былі і застаюцца за кратамі. Якім чынам сям’я, яе дабрабыт перашкаджаюць дзейнічаць па загаду сумлення?

З іншага боку, сям’я – гэта галоўнае і для многіх мужчын, і ў гэтым няма нічога дрэннага альбо дзіўнага. Сям’я – вялікая шчасце, чаму герой, які пазыцыянуе сябе сучасным, разважае ў чорна-белай састарэлай дыхатаміі «краіна альбо сям’я» у сітуацыі «жаночага твару беларускай рэвалюцыі»?

І, па-пятае, пра тое, прадстаўнікі якого гендара «больш псіхалагічна ўстойлівыя» і як гэта звязана з тым, хто застаўся працаваць у пракуратуры і падобных арганізацыях, а хто гучна сышоў. Тут таксама парушаны лагічныя сувязі. Быць «псіхалагічна ўстойлівым» – гэта значыць прымаць няпростыя рашэнні і несці за іх адказнасць, а не проста «гучна сысці». Так, менавіта жанчыны-супрацоўніцы лічацца ў згаданым Талерчыкам кантэксце больш «устойлівымі»: яны стабільна працуюць, не змяняюць часта месца працы, не шукаюць ад «добрага» «налейпшага». Стабільнае месца працы і павольны карь’ерны рост на ім больш характэрны менавіта для жанчын, што звязана с адказнасцю за сям’ю. Але – зноў-такі! – гэта не перашкодзіла многім жанчынам пакінуць дзяржаўную службу, бо яна ўступала ў супярэчлівасць з іх уяўленнямі аб правільным і няправільным. Не ўсе жанчыны зрабілі гэта гучна, хаця былі і такія. Можа,  жанчыны не так любяць сафіты, як іх любяць мужчыны. Гэта таксама асаблівасці жаночай і мужчынскай сацыялізацыі.

Што трэба рабіць інтэрв’юэрам, калі герой «вярзе лухту»?

І самае цікавае – з пункту гледжання медыяў – а што павінны рабіць у такой сітуацыі вядоўцы? Перабіваць героя, чытаць яму лекцыю пра сучасны фемінізм, больш ніколі не запрашаць?

Безумоўна, не.

Галоўная мэта аналітычнага інтэрв’ю – не толькі раскрыць асобу героя, але, перш за ўсё, яскрава і выразна данесці яго/яе погляды на нейкую складаную праблему, сітуацыю, якая актуальная для грамадства ў цэлым альбо для яго значнай часткі. Дзеля гэтага патрэбна ўдакладняць словы і думкі героя, спыняцца на спрэчным альбо незразумелым, прасіць патлумачыць, што маецца на ўвазе. Не трэба, каб інтэрв’ю было камплементарным да каго заўгодна – яно павінна яскрава дэманстраваць асобу чалавека ва ўсіх яго/яе супярэчлівасцях, але інтэрв’юэр не павінен быць толькі прыладай да задавання пытанняў. Інтэрв’юэр – чалавек, які вядзе інтэрв’ю, і мусіць жыва рэагаваць на словы, інтанацыю і нават жэсты свайго суразмоўцы. Інтэрв’юэр можа мець пазіцыю, супрацьлеглую пазіцыі героя (прыклад інтэрв’ю Оскара Кучэры Юрыю Дуддзю тут самы яскравы), можа не падзяляць з героем нейкія моманты (інтэрв’ю Марыі Пеўчых Дуддзю), але павінен ветліва, добразычліва і, перш за ўсё, зразумела і з карысцю для гледачоў высветліць спрэчныя думкі і перакананні.

І апошняе – пра гендарную карэктнасць журналістаў і журналістак. У апошні час беларускія незалежныя медыя імкнуцца быць больш карэктнымі ў гэтай сферы, робяць больш публікацый пра жанчын, у якіх пытаюць ужо не толькі пра «асабістае», ужываюць фемінітывы. Але ўжыванне фемінітываў становіцца не больш як фармальным прыёмам, калі змест публікацыі не толькі замацоўвае гендарныя стэрэатыпы, але нават ужывае сексізм і фарміруе абразлівыя міфы.

Фото на главной: Скриншот видео Youtube-канала «ТОК«

Хорошо 8
Смешно 1
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты