Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Расійская сетка ілжы за межамі Расіі

Media IQ з дазволу «Радыё Ўнэт» перадрукоўвае зроблены ім кароткі пераказ на беларускай мове польскага ўрадавага дакладу пра пракрымлёўскія крыніцы інфармацыі за межамі Расіі, якія выкарыстоўваюцца для распаўсюду прапаганды і дэзінфармацыі.

Поделиться:

Упаўнаважаны польскага ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы, міністр Станіслаў Жарын падрыхтаваў даклад «Расійская сетка ілжы», у якім ідзе размова аб пракрамлёўскіх крыніцах інфармацыі па-за Расіяй, якія тая выкарыстоўвае для распаўсюджвання прапаганды і дэзінфармацыі. У дакладзе можна знайсці даволі падрабязны агляд СМІ, форумаў і блогаў, якія транслююць ілжывую і неправераную інфармацыю, у тым ліку і ў Польшчы.

У выпадку з Польшчай у якасці рассадніка крамлёўскай прапаганды пазначаны сайт Niezależnego Dziennika Politycznego. Гэта польскамоўны партал, які выконвае функцыю «агрэгатара кантэнту»: на адной пляцоўцы, сабрана «самая важная інфармацыя са СМІ або тэматычных груп». Што важна, сайт быў створаны ў 2014 годзе, то бок у момант першага ўварвання Расіі ва Украіну і актывізацыі кампаніі па дэзінфармацыі, накіраванай на аудыторыю Захаду ў шырокім разуменні гэтага слова. Як вынікае з даклада, кіруюць гэтым парталам людзі з выдуманымі прозвішчамі, а яго журналісты выкарыстоўваюць не свае наратывы. «Галоўны рэдактар NDP «Адам Камінскі» – гэта неіснуючая асоба, як і яшчэ адзін згаданы там журналіст «Войцэх Брожэк». Фотаздымак, які выкарыстоўвае «Камінскі», – гэта фота літоўскага доктара-артапеда Андрыўса Жукаўскаса, які не мае дачынення да партала. У сваю чаргу, на профілі «Войцэх Брожэк» размешчаны фотаздымак амерыканскага фінансіста Тода Грабера. Для большага даверу да свайго кантэнту NDP таксама публікуе навіны з найбуйнейшых польскіх парталаў, але іх часта рэдагуюць так, каб падмацаваць тэзісы расійскай дэзінфармацыі.

Акрамя таго міністр згадвае іншыя парталы, якія свядома і наўмысна распаўсюджваюць дэзінфармацыю падкантрольных Крамлю СМІ. Пры гэтым іх адміністратары цалкам усведамляюць паходжанне інфармацыі, якую яны публікуюць, і яе мэты па дэстабілізацыі. Сярод такіх парталаў: Kresy.pl, Wolna-Polska.pl, WirtualniaPolonia.com, Obserwator Polityczny. Апошні з’яўляецца афіцыйным партнёрам фонду «Русский мир» у Польшчы. «Яны сканцэнтраваны перш за ўсё на распальванні нянавісці да ўкраінцаў і амерыканцаў, выдаючы сябе за добрыя «патрыятычныя» крыніцы інфармацыі», – чытаем у дакладзе.

Важную ролю ў распаўсюджванні створанага ў Маскве кантэнту адыгрываюць блогі, блогерскія платформы і дыскусійныя групы ў сацыяльных сетках. Як адзначыў Жарын, усе яны маюць ключавую ролю ў распаўсюдзе прапаганды і дэзінфармацыі, бо могуць выдавацца за «голас простага паляка» і «дазваляюць (…) пазбегнуць таго, каб іх кваліфікавалі як крамлёўскую дзяржаўную прапаганду на пачатковым этапе распаўсюджвання». Важную ролю ў гэтай практыцы адыгрываюць платформа блогаў Neon24 і блог Dziennik Gajowego Maruchy. У якасці прыкладу груп у сацыяльных сетках, дзе дамінуе змест прарасійскай прапаганды, міністр прывёў, як ні дзіўна, форумы малых гарадоў – Ожыша і Тамашава Любельскага. Але здзіўленне пачынае знікаць, калі мы больш уважліва паглядзім на абодва гарады. Ожыш – буйны вайсковы гарнізон, дзе стаяць у тым ліку і амерыканскія салдаты. Тамашаў Любельскі знаходзіцца недападалёк ад украінскай мяжы і Львова, побач з ім – вялікі палігон. Магчыма, мэтай гэтай дзейнасці была падрыхтоўка да вярбоўкі там агентаў. Акрамя таго на форумах невялікіх населеных пунктаў прасцей заўважыць канкрэтны кантэнт, чым на форумах вялікіх гарадоў, дзе шмат паведамленняў і дэзінфармацыя хутка губляецца ў іх патоку.

Пракрамлёўская прапаганда таксама распаўсюджваецца праз эзатэрычныя сайты, дзе можна адшукаць тэорыі змовы, звязаныя з нападам на ЗША. Такія рэсурсы сцвярджаюць, што транслююць «відавочныя ісціны», якія хаваюць ад жыхароў Польшчы «ўрад, габрэі, масоны, іншапланецяне, рэптыліі, егіпецкія піраміды і гэтыя ісціны былі выяўленыя ў містычных прароцтвах». Згодна з дакладам да аднаго з такіх парталаў быў прывязаны Траян, дзякуючы якому збіралася інфармацыя аб карыстальніках.

Над гэтымі «распаўсюджвальнікамі інфармацыі» стаяць генератары кантэнту ці буйныя пракрамлёўскія парталы. З іх невялікія сайты або блогі бяруць артыкулы, якія пасля размяшчаюць на свах старонках або выкарыстоўваюць для падтрымкі ўласных тэзісаў. Да найбуйнейшых генератараў гэтага тыпу адносяцца: Sputnik і RT (раней Russia Today). Яны транслююць расійскую прапаганду на некалькіх ці нават на некалькіх дзясятках моваў. Другую групу складаюць сайты, звязаныя з пракрамлёўскімі – хоць і афіцыйна незалежнымі – think-tankамі, мэтай якіх зʼяўляецца не толькі ствараць дэзінфармацыю, але і пацвярджаць яе аўтарытэтам «навукоўцаў», «філосафаў», «экспертаў», «журналістаў». Да гэтай групы можна аднесці SouthFront, Center for Research on Globalization (зарэгістраваны ў Канадзе), New Eastern Outlook, звязаная з вельмі нацыяналістычным расійскім філосафам Аляксандрам Дугіным Geopolitica,

United World International, звязаны з нябожчыкам, сузаснавальнікам Групы Вагнера Яўгенам Прыгожыным. Яны распаўсюджваюць маскоўскую дэзінфармацыю зразумелым для большасці заходніх грамадзян спосабам – на ангельскай мове. Таксама да парталаў дэзінфармацыі адносяцца Oriental Review, BaltNews, NewsFront. Асобнае месца ў гэтым пераліку займае сайт inforos.ru, які, хутчэй за ўсё, належыць расійскай ваеннай выведцы ГРУ.
З даклада можна зрабіць выснову, што «расійская сетка ілжы» мае форму піраміды. На яе вяршыні стаяць людзі з прапагандысцкага апарату, якія вызначаюць агульныя накірункі інфармацыі. Ніжэй – генератары або агрэгатары кантэнту, у прыватнасці буйныя парталы. Пад імі размешчаны дыстрыбʼютары інфармацыі, якія накіроўваюць кантэнт канкрэтным карыстальнікам. Сюды ўваходзяць невялікія парталы, блогі і акаўнты ў сацыяльных сетках. Яны часта спрабуюць схаваць свае сувязі з маскоўскім прапагандысцкім апаратам.
Варта дадаць, што тэзісы даклада шмат у чым супадаюць з назіраннямі каманды StopFake. Мы неаднаразова выкрывалі дэзінфармацыю са многіх сайтаў, згаданых вышэй.

 

Хорошо 4
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты