Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Азаренок балючыя пытанні беларусские СМИ Би-2 Борис Надеждин будущее Владимир Путин ВНС война в Украине выборы в КС выборы в России гендер деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай КНДР конспект конспирология Координационный Совет лгбт мова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование политзаключенные Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок российские СМИ СБ Сидорская союзное государство спорт стандарты стандарты журналистики СТВ США Такер Карлсон твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024

Клопаты антыбеларускай прапаганды супраць нацыянальных сімвалаў Беларусаў

Рэжым Лукашэнкі ад самага свайго пачатку і да цяперашняга часу змагаецца супраць беларускіх нацыянальных сімвалаў. Нягледзячы на рэферэндум па замене дзяржаўнай сімволікі 1995 года і на фактычную забарону яе ўжывання ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, цалкам выкараніць бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» са свядомасці беларусаў рэжыму не ўдаецца.

Поделиться:

Чым абгрунтоўвае дыктатура ў Беларусі сваё непрыняцце і змаганне з гісторыка-нацыянальнай сімволікай? Паспрабуем разабрацца. Возьмем для прыкладу некалькі тэкстаў па гэтай тэме, якія выйшлі за апошнія гады ў медыяпрасторы і змест якіх адпавядае дзяржаўнай прапагандзе, хаця іх аўтары могуць нават крытыкаваць кіруючы рэжым.

Тры прыклады дыскрэдытацыі нацыянальнага сцягу

Першы з іх датуецца 9 верасня 2020 г., месяц пасля пачатку пратэстаў у Беларусі. «Телеграмма Батьке. Коричневый реванш под бело-красно-белыми флагами»  апублікаваны ў расійскім выданні «Литературная газета» за подпісам члена Саюза пісьменнікаў Расіі, публіцыста Уладзіміра Смірнова.

Звернемся да некаторых фрагментаў тэкста: «Сто тысяч одураченных и бесноватых, которые сегодня <…> собрались в Минске со всей республики, не представляют народ страны, как не представляли его полицаи…» Далей ідзе інтэрпрэтацыя аўтара, адкуль узяўся у беларусаў бел-чырвона-белы сцяг: «Он (бел-чырвона-белы сцяг – М. Ш.) появился в 1918 году, когда республика была занята немцами, и они, немцы, создали марионеточное правительство, которое просуществовало два месяца. Для Белоруссии немцы придумали бело-красно-белый флаг, а для Латвии <…> красно-бело-красный, то есть особо не заморачивались, полагали, что для марионеток и так сойдёт». Чытаем далей: «Потом этот бело-красно-белый флаг использовали с 1941 по 1944 год, когда Белоруссию занимали фашисты. Полицаи поднимали этот флаг над своими участками».

Нагадаем, 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў дзяржаўныя сімвалы   бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Праект сучаснай выявы бел-чырвона-белага сцяга распрацаваў беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Сцяг быў упершыню ўзняты ўвесну 1917 года на будынку Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу, потым у Мінску ў снежнi 1917 года падчас Усебеларускага з’езда бел-чырвона-белы сцяг прызнаваўся нацыянальным сімвалам Беларусi (глядзі падрабязней).

Наступны тэкст – з бабруйскай дзяржаўнай раённай газеты «Адзінства» пад назвай «Бчб-символика как “окно Овертона”. Для чего этому флагу придумали историю» пад аўтарствам Аляксандра Лінкевіча (21.08.2021).

Тэкст змяшчае агрэсіўныя выпады супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі (тэкст з іх проста складаецца), напрыклад: «что до сих пор не произошло официального дистанцирования бчб-националистов от тёмных страниц их истории. Даже многие их “герои” всё те же – военные преступники, фашистские пособники и просто бандиты». Чытач можа задацца пытаннем пра «акно Авэртона» ў загалоўку, і адразу атрымлівае: «Вероятно, причина в том, что бчб-идеология может работать как “окно Овертона”. Сначала человек всего лишь принимает бчб-символику, но ведь это уже подразумевает иное понимание своей истории. Такое понимание, которое, в том числе, допускает оправдание коллаборантов и оккупантов. Что плавно подводит человека к допустимости экстремизма <…> Таким образом, просто принятие бчб-символики уже ведёт к ложному понимания истории <…> Причём даже непонятно, а к чему еще может привести бчб-идеология?»

Аўтар так і не раскрыў змест «идеологии бчб», незразумела, што гэта і адкуль… Але самога Лінкевіча найлепшым чынам характарызуюць ягоныя ж наступныя словы: «С другой стороны, а когда люди под бчб вообще делали что-нибудь хорошее? Что они создали или построили с 1991 года? Способны ли они в принципе созидать? Похоже, что даже цели такой перед ними не стоит».

І ўсё гэта адрасавана людзям, беларусам, якія для Беларусі працавалі ў няпростыя часы станаўлення незалежнай дзяржавы. Разам з тым Лінкевіч сам жа негатыўна ацаніў і прысягу Лукашэнкі як прэзідэнта пад беларускімі нацыянальнымі сімваламі ў 1994-м. У выніку маем пародыю на аналітыку, якая сама цалкам падыходзіць па сваіх параметрах пад «акно Авертона» ў цяжка вызначыцца якой сферы.

Пераходзім да трэцяга тэкста. Ён належыць аўтарству прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай з Гродна. Ва ўласным тэлеграм-канале «БондареVа. БеZ купюр» яна ў жніўні 2023 абураецца выкарыстанню кветкі валошкі ў дызайне афіцыйных кампаній Беларусі, напрыклад, у авіякампаніі «Белавія». На думку Бондаравай, кветка валошкі была сімвалам гітлераўскіх калабарантаў-беларусаў у часы Другой сусветнай вайны.

Аргумент пра нямецкі след у бел-чырвона-белай сімволіцы

Цяпер пяройдзем да контраргументаў таму, што мы прачыталі ў папярэдніх аўтараў. Вось прыклад адказаў на пытанні па нацыянальным бел-чырвона-белым сцязе аднаго з грамадзян Беларусі ад прадстаўнікоў мясцовых уладаў – Уздзенскага райвыканкама: «Фотаздымкаў са службоўцамі нямецкай паліцыі з ліку беларусаў з бела-чырвона-белай стужкай ці сцягам у Уздзенскім раённым выканаўчым камітэце не маецца».

Цяпер у некалькіх тэзах даведаемся, як выкарыстоўвалася беларуская нацыянальная сімволіка ў часы нямецкай акупацыі Беларусі ў 1941–1944 гг. і хто яе ўжываў на вопратцы і ў якіх выпадках. Дамо слова польска-беларускаму гісторыку, прафесару Ежы Гжыбоўскаму (Jerzy Grzybowski) на прыкладзе ягонага навуковага артыкула «Выкарыстанне беларускай нацыянальнай сімволікі падчас Другой сусветнай вайны» (Rocznik centrum studiów białoruskich, 2021). Менавіта цытаты з артыкула і будуць адказам вышэйзгаданаму.

«Беларуская нацыянальная сімволіка ніколі не была зацверджана акупантамі (нямецкімі –  М. Ш.) у якасці сімвалаў нават асобна ўзятай тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі. Яна лічылася не больш чым распазнавальным знакам беларускіх арганізацый <…>, якія дзейнічалі з дазволу акупантаў. У 1941–1943 гг. выпадкі экспанавання нацыянальных сімвалаў мелі эпізадычны характар. Толькі ў 1944 г. яны пачалі выкарыстоўвацца больш шырока, чым дагэтуль <…> Няма падстаў сцвярджаць, што сімволіка моцна ўрэзалася ў памяць насельніцтва, якое зведала жахі акупацыі <…> у архіўных крыніцах і мемуарыстыцы звесткі пра гэты эпізод акупацыйнага жыцця сустракаюцца вельмі рэдка…» (Гжыбоўскі, 2021, с.78-79). Пра прадстаўнікоў нямецкай паліцыі з беларусаў: «адзіным шума-фармаваннем, якое паводле ўставу ў абмундзіраванні мела беларускія знакі, быў 13-ы батальён СД <…> даступныя фотаматэрыялы дазваляюць меркаваць, што вышэйзгаданыя (беларускія нацыянальныя – М. Ш.) элементы прысутнічалі на ўніформе далёка ня ўсіх шуцманаў 13-га батальёна» (Гжыбоўскі, 2021, с. 77). У сваёй кнізе «Białoruski ruch niepodległościowy w czasie II Wojny Światowej» Ежы Гжыбоўскі прыводзіць лічбу складу гэтага батальёна ў 1 000 чалавек (Grzyowski, 2021, s. 194). Калі ўлічыць, што не ўсе служачыя вайскова-паліцыйнай адзінкі насілі беларускія нацыянальныя знакі, тым болей, што і батальён быў расцярушаны з волі немцаў па беларускіх абшарах, то і выкарыстанне імі беларускіх сімвалаў было нязначным. «Пазначэнне нацыянальнымі колерамі іншаземных легіёнаў было з’явай паўсюднай у ІІІ Рэйху» (Гжыбоўскі, 2021, с. 77).

Валошка, прысутнасцю на дызайне якой зараз абураецца Бондарава, так і ня стала беларускай сімволікай і крытыкавалася, бо валошка была прадугледжаная Гітлерам для фольксдойчаў з СС. Цяпер больш цікава: «для беларускіх остарбайтараў планавалася ўвесці знак з выявай коласа з нацыянальнымі колерамі» (Гжыбоўскі, 2021, с. 71). Чакаем напады Бондаравай на каласы…

Падсумаванне

Такім чынам, таго, што ў рэальнасці на Беларусі не стварылі гітлераўскія акупанты – узброеную армію калабарантаў з беларусаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі і «Пагоняй», стварылі ў сваіх фантазіях розныя асобы, якія распаўсюджваюць прапагандысцкія тэзы.

Хорошо 3
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Польша стала пристанищем для многих беларусов, спасающихся от репрессий, и бегущих от войны украинцев. А ещё – главной мишенью для беларусских пропагандистов. Чтобы дискредитировать Польшу, они манипулировали историей и использовали миграционный кризис на границе Беларуси и ЕС.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты