Дзень Волі: што пачытаць пра БНР
Беларусь упершыню ў найноўшай гісторыі 25 сакавіка 1918 году была абвешчана незалежнайі вольнай дзяржавай. Дзень прыняцця гэтага дакумента Радай БНР адзначаецца беларусамі па ўсім свеце як Дзень Волі.
Рада Беларускай Народнай рэспублікі (БНР) 25 сакавіка прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясціла сябе незалежнай і вольнай дзяржавай. Гэта быў важкі крок для самавызначэння беларускай нацыі.
У дакуменце было заяўлена пра намер перагледзець умовы Брэсцкага мірнага дагавора паміж Савецкай Расіяй з аднаго боку і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй з другога: «На моцы гэтаго трацяць сілу усе старыя дзяржауныя зьвязі, якія далі магчымасьць чужому ураду падпісаць і за Беларусь трактат у Берэсьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі». Беларусь, якая разглядалася ў гэтай мірнай дамове толькі як частка Расіі, а не як самастойная дзяржава, была падзелена па лініі Дзвінск – Свянцяны – Ліда – Пружаны – Бярэсце. Землі Беларусі на поўдзень ад Палескай чыгункі перадаваліся Украінскай Народнай рэспубліцы.
Грамата інфармавала аб намеры ўрада БНР паставіць перад зацікаўленымі бакамі пытанне аб пераглядзе той часткі Брэст-Літоўскага мірнага дагавору, якая тычылася Беларусі, і самастойна падпісаць мірнае пагадненне з усімі дзяржавамі, якія ваявалі.
Важнае канстытуцыйнае значэнне мела ўключаная ў акт норма, якая вызначае дзяржаўную тэрыторыю БНР: замацоўваўся прынцып такога вызначэння – колькасная перавага беларускага насельніцтва; быў прыведзены і канкрэтны пералік тэрыторый.
Па шэрагу прычын, пераважна геапалітычнага характару, ініцыятары ўтварэння БНР не змаглі дабіцца суверэнітэту і шырокага міжнароднага прызнання абвешчанай дзяржавы. Пры гэтым БНР de jure прызналі Арменія, Грузія, Аўстрыя, Польшча, Эстонія, Літва, Латвія, Чэхаславакія і Фінляндыя, de facto – Германія, Балгарыя, Турцыя, Украіна.
Разам з тым БНР стала каталізатарам, які вёў да ўтварэння беларускай савецкай дзяржаўнасці і сучаснай Рэспублікі Беларусь. Да абвяшчэння незалежнасці БНР бальшавікі стаялі на пазіцыі адмаўлення ідэі беларускага нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння. «Экспарт рэвалюцыі ў Еўропу патрабаваў перш за ўсё доказаў праўдзівасці бальшавіцкіх лозунгаў аб самавызначэнні народаў. З гэтай прычыны трэба было таксама нейтралізаваць урад БНР, які разаслаў свае дыпламатычныя місіі ў большасць еўрапейскіх краін», – пішуць гісторыкі Алег Латышонак і Яўген Мірановіч.
Ад 1919 году Рада БНР дзейнічае ў выгнанні ў якасці захавальніка традыцый беларускага нацыянальнага руху ад пачатку XX стагоддзя. Як сказана на афіцыйным сайце, «Сучасная місія Рады БНР палягае ў прадстаўніцтве інтарэсаў незалежнай і дэмакратычнай Беларусі ў сьвеце».
Media IQ прапануе вам 5 кніг, якія дапамогуць разабрацца, чаму 25 сакавіка святкуецца Дзень Волі і якое значэнне мае БНР.
1. Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэд. калегія: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. – 800 с.: іл. ISBN 985-11-0026-9
«Беларусь» – першы энцыклапедычны даведнік незалежнай Беларусі, у якім сабраны звесткі пра ўсе асноўныя сферы жыццядзейнасці краіны на момант яго выхаду. Важная акалічнасць: аўтары артыкулаў пісалі іх пасля заканчэння савецкай цэнзуры, але да ўвядзення ідэалагічных абмежаванняў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Беларускай Народнай рэспубліцы адведзены адзін з 4 800 артыкулаў, дзе сцісла і, па магчымасці, бесстаронна падаецца гістарычны кантэкст абвяшчэння БНР. Кніга выйшла накладам 5 тысяч асобнікаў, яе можна знайсці ў бібліятэках і ў букіністаў.
2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. А – Беліца/Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн. БелЭн, 1993. – 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
Шматтомная энцыклапедыя на узроўні дасягнення сучаснай навукі адлюстроўвае шматвяковы шлях беларускага народа ад сівой даўніны да нашых дзён. Акрамя артыкулаў аб палітычных, грамадскіх і ваенных падзеях, змешчаны матэрыялы аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, стане эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы расказваюць пра гістарычных асоб і іх радаводы. Важнае месца у выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых, раней закрытых тэм.
БНР прысвечаны старонкі 384-390. Артыкул завяршаецца канстатацыяй, што Рада БНР не выказала свайго афіцыйнага стаўлення да Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, да пастановы Вярхоўнага Савета БССР аб палітычнай і эканамічнай незалежнасці Беларускай ССР, да прыняцця новай назвы і ўзаконення у якасці дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь бела-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня».
Кніга значыцца ў бібліятэчных каталогах, але наўрад ці выстаўлена да агляду на бачных месцах разам з іншымі энцыклапедычнымі даведнікамі ў чытальных залах і абанементах, бо на вокладцы прысутнічае нацыянальны герб «Пагоня», які стаў de facto забароненым рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і служыць меткай для рэпрэсій.
3. Уладзімір Арлоў, Зьміцер Герасімовіч. Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь. – Kalligram, 2003, 320 старонак. Гэта шыкоўнае ілюстраванае выданне. Пра гэту кнігу мы пісалі раней. Пра ролю БНР напісана на стар. 312-317.
Тут можна паглядзець у добрай якасці фотаздымкі дзеячоў беларускага руху, дакументы, карты, афішы і газеты, пашпарты і паштовыя маркі БНР. Аўтар падсумоўвае: «Дзень 25 сакавіка 1918 году стаўся пачаткам доўгага шляху да набыцця Беларуссю сапраўднай незалежнасці».
4. Англамоўным сябрам можна прапанаваць Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusan Nation and State / М. Біч, Р. Гарэцкі, У. Конан і інш.; Рэдкал. У. Арлоў і інш.; Пер. на англ. А. Бурсай. – Мінск: Медисонт, 2006. – 440 с.: іл. ISBN 985-6530-43-1.
У кнізе адлюстраваны гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы ад старажытных часоў да нашых дзён.
Выданне ілюстравана фотаздымкамі, малюнкамі, картамі. Папярэдняе выданне гэтай кнігі 2001 года даступна для спампавання ў фармаце pdf у Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org.
5. Алег Латышонак, Яўген Мірановіч. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу. – 3-е выд. – Смаленск: Інбелкульт, 2022. – 448 стар. ISBN 978-5-00076-064-2.
Гэта пераклад з пэўнымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 годзе: Łatyszonek, Oleg; Mironowicz, Eugeniusz. Historia Białorusi od połowy XVIII do końca XX wieku. – Białystok: Związek Białoruski w Rzeczypospolitej Polskiej, Katedra Kultury Białoruskiej Uniwersytetu w Białymstoku, 2002. — 330 s. У 2010 годзе выходзіла ў Беластоку-Вільні пад назвай «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст.». ISBN: 978-83-60456-07-1.
Гэта папулярная кніга беларускіх даследчыкаў з Беластоку пра асноўныя моманты гісторыі Беларусі. Як сказана ў анатацыі, «аўтары, нягледзячы на тое, што жывуць і працуюць у Польшчы, адстойваюць перш за ўсё беларускі пункт гледжання на гістарычныя падзеі, але без асаблівага шанавання беларускіх гістарычных міфаў».
На пачатку артыкула мы ўжо цытавалі Латышонка і Мірановіча – аўтараў гэтай кнігі. БНР прысвечаны раздзел ХХ, што на стар. 150-156.
Кнігу можна было набыць у папяровым выглядзе ў цяпер не чыннай інтэрнэт-кнігарні Arche. Гэтага выдання «няма на складзе» у папяровым выглядзе ў практычна ўсіх кнігарнях, але можна сустрэць у дробным кніжным гандлі ў месцах, дзе праводзяцца беларускія мерапрыемствы.
Иллюстрация на главной: euroradio.fm
Что почитать
Что почитать? Книги о военной пропаганде и кухне цензоровНечужыя героі: што пачытаць пра паўстанне Каліноўскага
Критическое мышление: руководство для сознательных граждан
Будущий созыв депутатов может стать одним из самых «публичных»
Экономист Лев Львовский: главная проблема режима – необъяснимое желание показывать рост экономики
Смешение мнений и фактов при освещении кадровых перестановок
Без баланса, но с оценкой: тиктокер вынужден оправдываться
Медийный тур полка Калиновского с немедийной секретностью
«Сидят в местном аналоге Окрестина»: пропаганда о «Би-2»
Зачем пропагандисты используют понятие Глобальный Юг
Образ Беларуси в зарубежных медиа: Лукашенко – президент, беларусы – сторонники России