Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні бела беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарративы пропаганды нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Як з дапамогай бэкграўнду беларускія незалежныя СМІ могуць супрацьстаяць дзяржаўнай прапагандзе?

Бэкграўнд упісвае навіну ў належны ёй кантэкст, тлумачыць прычыны і вынікі, нагадвае чытачам перадгісторыю падзеі, расстаўляе акцэнты. З аналітыкам праекта Media IQ Паўлюком Быкоўскім разглядаем, у якіх выпадках беларускім незалежным СМІ неабходны бэкграўнд.

Поделиться:

Паўлюк Быкоўскі

Маніторынг Media IQ фіксуе парушэнне стандарта паўнаты інфармацыі ў выпадку, калі ў разгорнутай навіне адсутнічае бэкграўнд – важныя для разумення сітуацыі дэталі, не апублікаваны «нязручныя» факты.

На сайтах незалежных беларускіх СМІ стужкі навін звычайна адасоблены ад астатніх артыкулаў. Чаканні па бэкграўнду зніжаныя да кароткіх хуткіх навін, таму што побач ёсць іншыя навіны, якія дапаўняюць папярэднія і такім чынам ствараюць кантэкст. Медыяэксперт і палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі прыводзіць прыклад: спрачаюцца дзве структуры, медыя ўзяло каментар у адной структуры, потым у другой, і апублікавала  гэтыя каментары не ў адным матэрыяле, а ў розных, але ў адной калонцы навін. У такім выпадку стандарт паўнаты інфармацыі не парушаны.

Да вялікіх навін абавязкова мусяць быць падвярстаны ўсе абнаўленні і напісаны бэкграўнд. Як правіла, беларускія незалежныя СМІ дадаюць бэкграўнд толькі да вялікіх абагульняючых матэрыялаў, на кароткія навіны не хапае рэсурсаў.

Масавыя незалежныя беларускія СМІ па-рознаму падыходзяць да наяўнасці бэкграўнду ці дробных важных дэталяў у навінах на грамадска-палітычныя тэмы. «Радыё Свабода» ў канцы кожнай навіны пра вайну Расіі ва Украіне асобна дадае вялікі бэкграўнд, у якім абагульняе асноўныя этапы ваенных падзей з пачатку атакі. «Наша Ніва» абмяжоўваецца кароткімі хуткімі навінамі без дадатковай інфармацыі, хіба разлічваючы на абазнанасць чытача. Напрыклад, у навіне пра тое, што Расія нанесла ўдар па энергасістэме Сумскай вобласці, СМІ не пазначае, што Сумская вобласць – тэрыторыя Украіны. Далей «Наша Ніва» паведамляе, што «У сярэдзіне мая ў аператыўна-тактычнай групоўцы войскаў “Северск” распавядалі, што ў расейскім горадзе Суджа, што ля мяжы з Украінай, не фіксавалі маштабную групоўку акупантаў. Расейцы здольныя сабраць свае сілы для актывізацыі на гэтым кірунку». Цалкам гэту інфармацыю зразумее толькі чытач, які пільна сочыць за падзеямі на ўкраінска-расійскім фронце.

У навіне пра адмову Нарвегіі ва ўездзе расійскім турыстам «Радыё Свабода» тлумачыць, што ў дакуменце нарвежскі ўрад адзначае, што абмежаванні ўводзяцца з прычыны расійскага ўварвання ва Украіну. «Наша Ніва» паведамляе толькі пра абмежаванні і не тлумачыць іх прычыны, нягледзячы на тое, што ў дадзеным выпадку яны агучаны першакрыніцай і сувязь падзей пацверджаная.

Кароткія навіны без бэкграўнду пра палітычна матываваныя ператрусы, затрыманні і суды, закрыццё недзяржаўных арганізацый, вайну Расіі ва Украіне ствараюць ілюзію, што нібыта ўсё напісанае ў іх – нармальная рэчаіснасць. Нібыта людзей абвінавачваюць па пэўных артыкулах, таму што яны сапраўды вінаватыя, грамадскія арганізацыі закрываюцца, таму што так вырашыў незалежны суд.

– Ці не вымагае цяперашняя сітуацыя абавязковага тлумачэння нават кароткіх навін на пэўныя грамадска-палітычныя тэмы?   

– Суправаджаць нават кароткія навіны бэкграўндам было б карысна і патрэбна. Але ў бліжэйшай перспектыве гэтая практыка сама па сабе не з’явіцца ў публікацыях беларускіх незалежных СМІ. Кароткую навіну трэба напісаць хутка, а якасны бэкграўнд патрабуе часу. Яго можна дапісваць пазней, але ж беларускія незалежныя медыя гэтага часта не робяць. Стварэнне бэкграўндаў вымагае сістэмнай працы кіраўніцтва рэдакцыі, а па факце застаецца на водкуп журналістам, якія і пішуць навіны, і не маюць рэсурсаў  на дадатковую нагрузку.

Напрыклад, «Радыё Свабода» мае рэсурс для якаснага суправаджэння нават кароткіх навін бэкграўндам. У астатніх беларускіх масавых выданнях у стэрэатыпных сітуацыях ён адсутнічае. Ёсць тэмы, пра якія пішуць усе СМІ, напрыклад, пра палітычных вязняў. Аўдыторыя «Радыё Свабоды» ведае акалічнасці праблемы, але ж СМІ працягвае нагадваць гісторыю пераследу канкрэтнага чалавека ці супольнасці людзей. Аўдыторыя, умоўна, «Зеркала» гэтага ўжо можа і не ведаць, і СМІ не актуалізуе інфармацыю, бо часцей за ўсё робіць хуткія перадрукоўкі-рэрайты з сайта праваабарончага цэнтра «Вясна».

«Спутник Беларусь», напрыклад, не забудзецца дапісаць бэкграўнд, у якім, хутчэй за ўсё, будзе прапаганда. Сама навіна можа быць напісана без парушэнняў стандартаў інфармацыйнай журналістыкі, а ў бэкграўндзе медыя установіць пэўны фрэйм, сказіць інфармацыю, прасуне прарасійскую пазіцыю ці прапагандысцкую павестку.

Навіну, якая не ўпісана ў кантэкст, немагчыма ацаніць з пункта гледжання метадалогіі парушэнняў стандартаў журналістыкі. Наяўнасць бэкграўнду ў канцы навіны не зашкодзіць чалавеку, які гэта ведае, ён проста прагарне. А чытач, які не ведае кантэксту, зможа самастойны скласці сваё меркаванне на падставе поўнай інфармацыі.

Паўлюк Быкоўскі прапаноўвае распрацаванае рашэнне, якім карыстаюцца міжнародныя медыя.

– Рэдакцыі беларускіх незалежных масавых СМІ могуць прааналізаваць, па якіх найбольш распаўсюджаных тэмах не стае паўнаты інфармацыі, і стварыць стэрэатыпныя бэкграўнды да іх: некалькі абзацаў, якія заўсёды будуць суправаджаць навіны на пэўныя тэмы. Замацаваць бэкграўнд можна ў рэдакцыйным Style guide, у якім распісваюць тое, як пэўныя навіны падаюцца ў кантэксце.

Калі ў лютым 2022 года Расія напала на Украіну і пачалася вайна, некаторыя СМІ ў бэкграўндзе тлумачылі, што адбываецца, чым гэта адрозніваецца ад падзей 2014 года, выкарыстоўвалі адну дакладную фармулёўку. Зараз, паколькі шмат кантэнту запазычваецца з расійскіх медыя, гэта фармулёўка размылася, і ў лепшым выпадку СМІ замяняюць «на Украіну» на «ва Украіну».

У Deutsche Welle, Associated Press, Reuters, «Радыё Свабоды» і, верагодна, у «Спутник Беларусь» ёсць Style guide з замацаванымі схемамі, як СМІ піша на пэўную тэму. Тады рэдактар, які выпускае навіны, можа прывесці ўсё да аднаго стылю і не блытацца. Наяўнасць Style guide і прадуманасць бэкграўндаў ствараюць аднародную суцэльную карціну свету ў чытачоў, што дапамагае супрацьстаяць прапагандзе, якая ўвесь час кажа рознае.

«Зеркало» апублікавала артыкул пра аднаго з вядучых дзіцячай праграмы «Калыханка» на дзяржаўным тэлебачанні, які пайшоў у войска. Матэрыял выданне без зменаў перадрукавала з дзяржаўнай газеты «Мінская праўда», якая распаўсюджвае агрэсіўную прапаганду і дыскрымінуе апанентаў існуючай улады. «Зеркало» не ўзгадвае, што з «Калыханкі» ў сакавіку 2021 года па палітычных матывах звольнілі актораў Алену Гіронак, Сяргея Жбанкова, Эмілію Пранскутэ і Вераніку Пляшкевіч, праз што і давялося шукаць новых. Таксама не прыгадвае і пра вядучага «Калыханкі» Аляксандра Ждановіча, найбольш вядомага па персанажу Маляваныча, які актыўна падтрымліваў пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе, быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў Грузію, дзе працягвае шчыраваць на карысць беларускай культуры. Так ствараецца ілюзія новай нармальнасці, канструюецца чыстая памяць, забываючыся на папярэднія падзеі.

Медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі лічыць, што такія матэрыялы разам з іншымі спрыяюць выцясненню са свядомасці людзей таго, што не ўкладваецца ў асабістую карціну свету канкрэтнага чытача.

Людзі чытаюць навіны паміж справамі, медыяспажыванне зараз часцей кліпавае, толькі па загалоўках, мала хто дачытвае ці даглядае ўвесь матэрыял да канца, канцэнтруецца і трымае ў памяці інфармацыю, якую атрымаў раней. У такім выпадку са свядомасці выцясняецца нязручная інфармацыя, якая ўносіць разлад у свет, у якім жыве чалавек, супярэчыць пазіцыі на працы, у асяроддзі, сям’і. Гэта працуе не на кожнага чалавека, але ж такі працэс ёсць.

Падсумуем: суправаджэнне нават кароткіх навін бэкграўндам для больш поўнага разумення кантэксту падзей аўдыторыяй патрабуе дадатковых намаганняў ад рэдакцыі, але яны абгрунтаваныя ва ўмовах прысутстнасці ў інфапрасторы мэтаскіраванай прапаганды. А яшчэ так больш зручна аўдыторыі.
Хорошо 5
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты