Уехать нельзя оставаться. Война мнений о задержании Nizkiz в соцсетях
Троих из четырёх музыкантов рок-группы Nizkiz задержали. Это стало известно 6 января из пропагандистского сюжета «Беларусь 4».
Музыканты после протестов 2020 года покинули Беларусь, но позже решили вернуться, заявили пропагандисты. Однако правозащитный центр «Вясна» рассказал со ссылкой на свои источники, что артисты не уезжали из страны, а продолжали жить в Беларуси, иногда выезжая на концерты.
Соцсети взорвались реакциями на новость. Кто-то ругает музыкантов за неосторожность, кто-то ругает ругателей, а кто-то призывает не ругаться, чтобы не перенаправлять агрессию от преследователей на жертв.
Media IQ собрали мнения.
«Отсидеться рано или поздно сменится на отсидеть». Возмущение и чёрный юмор
Популярных комментариев, в которых выражены в чистом виде возмущение неосторожностью опальных музыкантов и её высмеивание, немного. Ещё сложнее найти таковые без мата. Вот один из топовых: «Па-першае, я ў [здзіўленні] з затрымання ўдзельнікаў Nizkiz і таго, што яны яшчэ жылі ў Беларусі, а па-другое, дзе яны [страцілі] чацвёртага?».
Или вот ещё мрачные шутки.
Прачытаў навіну пра Nizkiz. У мяне адно пытанне: гэта нейкая хвароба? Ці яна заразная?
— łeś-depreś (@navmij) January 6, 2024
Небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна, небяспечна,
— Спадар Джыпсінкоў (@gypsynkov) January 6, 2024
Арест Nizkiz это еще одна история про то, что в репрессивных странах слово» отсидеться» рано или поздно сменится на «отсидеть».
— Mikhail Kirilin 🦫 (@xpitfire) January 6, 2024
Вообще конечно непонятно зачем оставаться в РБ когда можно уехать. Особенно если тебе ближе к сорокету и чисто биологически ты уже нормально в РБ пожить не успеешь.
— кржемелик и вахмурка (@by_bernoff) January 6, 2024
«На..я, а главное зачем?» Удивление неосторожности Nizkiz
В остальном все возмущающиеся и удивляющиеся оговариваются, отмечая уважение к праву репрессированных на свой выбор.
«Ёсць рэчы, якія я не разумею і ніколі не зразумею. Людзі засвяціліся ўва ўсім, чым толькі можна, яны абсалютна ясна і дакладна ўва ўсіх спісах на затрыманне, – удивился основатель BYSOL Андрей Стрижак. – НА..Я, А ГЛАВНОЕ, ЗАЧЕМ? (С)».
Стрижак, который занимается эвакуацией из Беларуси жертв репрессий, затем развил рефлексию в колонке на «Зеркале», где дал советы насчёт выбора оставаться-уезжать и подчеркнул, что подход BYSOL «схож с врачебным»: «Мы не разделяем людей на тех, чьи решения нам нравятся, и тех, чьи не нравятся».
«Я разумела выбар заставацца ў Беларусі нягледзячы ні на што ў 2020-м, нават у 2021-м… але ж цяпер? Калі ў калонію адпраўляюць за старыя лайкі кожны дзень і ўсё толькі крытычна пагаршаецца? Няма асуджэння, але шкада, вельмі шкада», – твитнула журналистка Юлия Матузова. Но тут же в следующем твите отметила: «Я гэта пісала канкрэтна пра выпадак “Нізкіз”, публічных асобаў, якія знялі самы пратэсны кліп 2020 года. Большасць маіх сяброў і знаёмых, якія хадзілі на пратэсты і абсалютна супраць Лукашэнкі, дагэтуль застаюцца ў Беларусі і не думаюць з’язджаць. Прычыны розныя. Я не толькі разумею, паважаю гэта, але і лічу вельмі важным для краіны».
«Моя позиция не меняется который год: имеется список в десятки тысяч идентифицированных беларусов, кто был на улицах в 2020 году, и вопрос только в том, когда додадут очередь на проверку, – написал активист Антон Мотолько. – Да, они могут приоритизировать кого-то в зависимости от событий, но ключевой вывод в том, что нельзя чувствовать себя в безопасности в режиме военной хунты захватившей власть в 2020 году с помощью насилия и оружия. Я знаю сотни человек, кто знает что есть в этом “списке” на репрессии, и всё равно остается в Беларуси по различным причинам. Это их выбор. И не мне их как-то оценивать. Но одна просьба: помните что арест это последствие не только для вас лично, но для ваших близких, родных и друзей. А ребят очень жаль, кто бы что не говорил про их выбор. Ни одна тюрьма/СИЗО или колония не стоят этого».
«Усе разумныя героі з’ехалі…» Агрессивная защита Nizkiz
«Я вось не веру, што можна выстаўляць прэтэнзіі пасаджаным за факт іх арышта будучы псіхічна здаровым чалавекам, – написал Стась Карпов. – Думаю, гэта нейкі вірус. (…) Вы з якога моманту адчулі сябе ўладальнікамі чужых лёсаў? З якога часу вы вырашылі, што ў стане генераваць дырэктывы і правілы жыцця для іншых? Што вы пра іх ведаеце, коўчы на паўстаўкі. Калі вы усё такія разумныя, то як вы самі апынуліся [чорт] ведае дзе? Вы [шмат] перамаглі ў жыцці? Арыштаваныя вам стотыш баксаў віселі? (…) Вам заўтра абрэжуць пару грантаў і вы замест фэйсбучнага [дыспуту] пойдзеце кару жэрці».
Усе разумныя героі з’ехалі. І чакаюць там, калі інфантыльныя і дурныя людзі зробяць тут усё добра, каб героі па-геройску вярнуліся.
— kryw (@kryw) January 7, 2024
Смешней за ўсё чытаць аб тым, як важна своечасова з’ехаць ад тых, хто з’ехаў пасля адсідкі
— Спадар Джыпсінкоў (@gypsynkov) January 6, 2024
Карацей, вам засталося напісаць «самі вінаватыя, што не з’ехалі» яшчэ ў раёне паўмільёна разоў
— Спадар Джыпсінкоў (@gypsynkov) January 6, 2024
А вот что пишет главред «Нашай Нівы» Егор Мартинович, который летом вышел из колонии: «Калі я выйшаў на свабоду, фэйсбук падкінуў мне пакет допісаў за 8 ліпеня 2021 года, дзень разгрому “Нашай Нівы”. Большасць допісаў, тэгіраваных маім іменем, былі са словамі салідарнасці. А частка каментаў пра тое, якія нашаніўцы дэбілы, што працягвалі працаваць у Беларусі. Так, працягвалі працаваць, бо на той момант лічылі гэта важным – і для сябе, і для тых сотняў тысяч сваіх чытачоў, якія не могуць падарвацца і з’ехаць. Я не бачу ніякага сэнсу спрачацца з тымі каментатарамі – як і цяпер уступаць у дыскусію пра Нізкіз. Звычайна ў такіх сітуацыях людзі пішуць не пра арыштаваных, а пра свае страхі. І для таго, каб дадатковы раз пераканаць у чымсьці самога сябе, проста за чужы кошт. Напэўна, натуральная рэакцыя. Але калі пішаце, проста памятайце, што праз нейкі час “Нізкіз” выйдуць на свабоду і прачытаюць гэтыя допісы пра сябе. І вам трэба будзе неяк глядзець ім у вочы».
«Постараюсь одним постом оскорбить сразу всех, чтоб два раза не вставать»
Тем временем Валентин Соколовский на Facebook раздал всем (хотя Nizkiz скорее осудил):
«Один прекрасный человек (…) придумала вчера термин jail shaming. Я уже почти сутки катаю его в голове, и он мне очень нравится своей универсальностью. Проявления этого термина, как их вижу я
- “Не сидел — не мужик”, или в более общем случае “уехал за границу – заткнись и донать”. Увы для остающихся в стране – хоть вас и сильно больше количественно, но ваш единственный шанс на построение системной, независимой от Луки, работы, ваш единственный громкий голос – это понауехавшие. Можно сколь угодно твердить “алкоголизм (зачёркнуто) оставаться это мой осознанный выбор”, на здоровье. Это просто приведёт к тому, что мы тут хмыкнем и пойдём быт обустраивать, а диаспора маргинализуется. Будут вместе с Free Tibet по паре человек с плакатиками стоять в туристических местах, да самодеятельные ансамбли будут “Тры чарапахи” на 25 марта под гитару играть.
- “Остался – или сидишь, или охраняешь”, или в более упоротом ключе “купил савушкин/оплатил проезд/заплатил налоги – лакей кровавого режима”. Увы для уехавших – уехать могут не все. Причины могут быть совершенно разными: от вполне адекватных до целиком абсурдальных. И это выбор людей, который нужно принять, а не стоять в белом пальто и тыкать “а я же говорил”. Я стремлюсь так делать (с “Низкиз” так не получается, для меня их неуезд это прям даже в абсурдные причины не укладывается). Да, позиция получается вполне себе шизофреничная, но Беларусь сейчас такова и более никакова.
(…) Моя позиция неизменна с 2021 года: единственный способ повлиять на ситуацию, не дожидаясь поражения России в войне, – подрывать ресурсную базу режима. Уезжать, сворачивать бизнесы в Беларуси и расширяться за пределами, быть конкурентными на рынке Беларуси, но создавать центры прибыли за рубежом. И поддерживать друг друга, где-то добрым словом, а где-то делом».
Призывы не ругать друг друга – вместо настоящего виновника
«Якое ж маральнае дно вінаваціць людзей ў тым, што яны вырашылі застацца дома, а не з‘язджаць, – пишет журналист Евгений Казарцев. – І я разумею, што гэта ўсё ад стомленасці і фрустрацыі, але [хопіць] вінаваціць ва ўсім яшчэ і журналістаў, Ціханоўскую, блогераў, Зянона, з‘ехаўжых, застаўшыхся, беларускамоўных, рускамоўных, праваслаўных, католікаў, мужчын, жанчын etc etc etc. Людзей збіваюць і саджаюць не яны, а сілавікі. Па загаду Лукашэнкі. Самалёт пасадзілі таксама памагатыя Лукашэнкі. Выбары скралі яны. Дапамаглі напасць на Украіну яны. Санкцыі справакавалі яны. І ўсё – толькі іх віна і адказнасць. Іх і кропка. Увогуле зашмат агрэсіі выліваем адно на аднаго. А нам трэба сябе берагчы, як і тых, хто вакол».
«Ніколі не асуджаў ні тых, хто вырашыў з’ехаць, што зразумела: сам больш як два дзесяцігодзьдзі чуў такія папрокі, – написал журналист Сергей Наумчик, который уехал из Беларуси ещё в 90-х. – І лічу абсалютна памылковым асуджаць тых, хто застаўся, ды яшчэ і абвінавачваць іх у “падтрымцы рэжыму”, бо працуюць, бо плоцяць падаткі і г.д. (дзіўна, але некаторыя з тых, хто асуджалі Пазьняка і мяне за тое, што “зьбеглі”, мала таго што зьбеглі самі, але цяпер называюць “здраднікамі” тых, хто ня зьбег). І вы ня знойдзеце ў мяне ніводнага хоць аддалена падобнага на асуджэньне слова ў адрас тых, хто жыве ў Беларусі (за выключэньнем адміністрацыі і “ябацек”, зразумела). Людзі, якія рызыкуюць, але застаюцца ў Беларусі, якімі б прычынамі яны не кіраваліся – вартыя павагі, салідарнасьці і падтрымкі. Я ня веру ў рэальнасьць вызваленьня Беларусі выключна звонку. Такая магчымасьць існуе, але яна, з розных прычынаў, нерэальная. Звонку можа быць (і павінна быць) падтрымка, але аднаўляцца Беларусь пачнецца ў Беларусі, і рабіць гэта пачнуць тыя, хто ў ёй застаўся».
«Калі жывеш у Беларусі, інстынкт самазахаваньня прытупляецца, – поделился собственным опытом музыкант Лявон Вольский. – Сядзіш на здымнай (сваёй) кватэры, нечым займаесься, робіш вылазкі ў гіпэрмаркет, на рэпэтыцыю. Разумееш, што ў любы момант цябе могуць узяць “за былыя заслугі” (іх болей чым дастаткова), але, нібыта, усё ціха. Так мінаюць гады – на радзіме ты асабліва не адсьвечваеш, а як выбіраесься за мяжу – тут ужо пачынаецца паўнавартаснае жыцьцё – фэерычныя канцэрты, інтэрвію, шопінг, паход па злачных мейсцах зь сябрамі… Вяртаесься дадому – і зноў – залягаеш на дно ў вёсцы на тыдзень, прыяжджаеш у горад, едзеш у краму па прадукты, цягнеш іх на свой пяты паверх… Трыважнавата, але ты прызвычаіўся да гэтае лёгкае трывогі, бо так жывеш не адзін год. Усё падказвае, што трэба зьяжджаць, але ты ж любіш гэта ўсё – свой (а ён жа ж твой, праўда?) горад, гэтыя вуліцы, плошчы і сквэры, гэтую вёску (яна ж таксама твая?), хату і вярбу за вакном, якая вырасла з маленькае касьцельнае галінкі, якую ты пасадзіў тут пятнаццаць гадоў таму. Ну, як усё гэта кінуць? І што там, за мяжою, рабіць? Тут хоць нейкія карпаратывы ёсьць, а там што? Невядомасьць? Неяк ня вельмі яно ўяўляецца – усё кінуць і ехаць у гэтую халодную невядомасьць. Таму – хай усё застаецца пакуль, як ёсьць, а там паглядзім… І калі прыходзіць гэтае ТАМ, ты, чамусьці, зусім да яго не гатовы, і глядзець ужо няма куды – адно ў жывёльнавата-гопніцкія вочы губазікаўца ды аб’ектыў смартфона, замацаванага на прафэсійным штатыве, адціснутым у адной незалежнай тэлестудыі…
Людзі застаюцца ў Беларусі. З розных нагодаў. Часьцяком сам сабе ня можаш патлумачыць чаму. Калі глядзець на ўсё гэта з-за мяжы – адразу відаць: рэальная сьмяротная небясьпека! А калі ты ў РБ, дык неяк гэтае пачуцьцё, гэты інстынкт самазахаваньня прытупляецца. І я выдатна разумею хлопцаў зь Nizkiz, бо жыў такім жыцьцём не адзін год. Трываласьці вам, хлопцы! Веры й вытрымкі! Мы з вамі!»
P.S.
Жывем у такі час, што добрая навіна з Беларусі — гэта калі затрымалі не ўсіх удзельнікаў гурта Nizkiz.
— Міхась Ільін (@m_for_mixacb) January 6, 2024