Стрим Плошчы-2010. История журналистов TUT.BY
Журналисты TUT.BY вспомнили Плошчу-2010: как они стримили, ОМОН избивал людей, а коллеги вытаскивали из РУВД.
Акция протеста против результатов президентских выборов прошла 19 декабря 2010 года в Минске. После митинга на Октябрьской площади демонстранты двинулись в сторону площади Независимости. После того, как в Доме правительства начали бить стёкла, милиция зачистила площадь. Задержали сотни человек, в том числе семерых из десяти кандидатов в президенты и 21 журналиста.
История заместителя главного редактора TUT.BY Максима Гайко и журналиста Кастуся Лашкевича, которые тогда работали в TUT.BY, – вторая в серии воспоминаний журналистов о событиях Плошчы-2010.
Было прадчуванне
Гайко: Вся предвыборная гонка была какая-то безумная: много кандидатов, мы провели что-то вроде дебатов в нашей студии, по радио крутили песню Rockerjoker «Саня останется с нами, всё будет ок».
Осколок Плошчы-2010. История Вадима Замировского
Весь год Беларусь старательно мирилась с Западом, накануне выборов в страну приехали эмиссары ЕС с предложением Лукашенко.
В редакции, как мне казалось, мы жили ожиданием чего-то позитивного. Понимали, конечно, кто победит, но теплилась надежда на изменения в обществе.
Лашкевич: Раніцай 19 снежня я быў у рэдакцыі, як і ўся наша тутбаеўская каманда. Мы планавалі, як будзем асвятляць пратэсты, якія чакаліся. Было вырашана, што гэта будзем рабіць я і мой калега Максім Гайко. Ідэя была ў тым, каб быць на месцы і цягам усяго вечара выходзіць на сувязь са студыяй, каб перыядычна рабіць уключэнні і паказваць, што адбываецца. Паралельна мы планавалі весці тэкставую анлайн-трансляцыю, то бок я мусіў тэлефанаваць з цэнтра горада кантактнаму чалавеку ў рэдакцыі і расказваць, што я бачыў.
Мае ўспаміны пачынаюцца недзе з пятай вечара, бо ў гэты час я вяртаўся з рэдакцыі дадому, каб апрануцца, паесці і выправіцца ў цэнтр горада. Памятаю, што выходзіў з метро Якуба Коласа і сустрэў Яраслава Раманчука, які быў кандыдатам на прэзідэнта і вакол якога пасля было шмат спрэчак, абвінавачванняў і гэтак далей. Мяне вельмі здзівіла, што апазіцыйны кандыдат на прэзідэнта так спакойненька ў куртачцы спускаецца ў метро без суправаджэння. Было прадчуванне.
Сувязь была жахлівая, але мы абхітрылі ўсіх
Лашкевич: Mы пачалі рэпартаж з Прывакзальнай плошчы, бо адтуль мелася пачынаць рух калона, якую збіралі БХД – Рымашэўскі, Севярынец. Менавіта адтуль мы першы раз уключыліся і зрабілі такі відэастрым.
Трэба разумець, што такое відэастрым на той час. Гэта была маленькая вэб-камера, прымацаваная да нэтбука. Іх якраз трымаў у руках мой калега Максім Гайко. Яго задача была сазваніцца з калегам у студыі – тады гэта быў вядоўца Андрэй Каравайка. Я расказаў, што сабраліся некалькі соцень чалавек, з’явіліся нейкія п’яныя людзі, актывісты перадалі міліцыі п’янага, які спрабаваў зрабіць правакацыю. З гэтага ўсё пачалося. Праз кароткі час мы даведаліся, што адбыўся напад на калону, якая ішла з офіса «Гавары праўду». Я нічога гэтага не бачыў. Мне патэлефанавала Марына Золатава (главный редактор TUT.BY. – Media IQ), бо я тады ўвесь вечар быў з ёй на сувязі. Яна якраз прымала ад мяне паведамленні для тэкставай трансляцыі.
Сувязь была жахлівая, але мы, здаецца, абхітрылі ўсіх. Вельмі хутка заблакавалі і Velcom, і МТС, у нас яшчэ былі падстраховачныя сімкі аператара «БелСел». Дзякуючы гэтаму нам удавалася ўсё-такі прабівацца ў эфір і нешта перадаваць. Сувязь была кепская, валілася пастаянна, сігнал падаў, відэакарцінка пры перадачы таксама была вельмі кепская, але была. Мне здаецца, больш ні ў кога яе не было.
Гайко: Мы подозревали, что могут глушить сотовую связь стандарта GSM, но в 2009 году ещё работал оператор «БелСел», который предлагал связь стандарта CDMA. Так и вышло: 3G через какое-то время перестал работать. Возможно, просто из-за перегрузки на сеть. Хотя около педвуза (БГПУ имени Максима Танка. – Media IQ) стоял подозрительный фургон – может, и глушилка. Зато модем CDMA работал неплохо, что позволило нам до конца вести стрим с места событий.
Мы тестировали все симки операторов GSM-связи, которые были доступны на тот момент, и подстраховались модемом CDMA от «БелСел». Также у меня было два нетбука на тот случай, если один разрядится. Всё это накануне протестировали на улице при похожих погодных условиях, какіе были в день Плошчы.
Лашкевич: План Б быў такі. З намі адразу хадзіў аператар, які здымаў тое, што адбываецца. І задума была ў тым, каб нейкі рэдакцыйны кур’ер перыядычна забіраў у яго касеты і адвозіў іх у рэдакцыю. Пасля таго, як усё скончылася, мы выклалі ў дзве ці тры гадзіны ночы поўны відэарэпартаж таго, што адбывалася цягам усяго вечара. То бок калі б нас заблакавалі і не было б магчымасці выходзіць на сувязь, мы б усё роўна запісалі на відэакасеты і адвезлі іх у рэдакцыю.
Крычалі ў твары «Вы – прадажныя сволачы!»
Лашкевич: Цікавыя адчуванні пачаліся яшчэ з Кастрычніцкай плошчы. Здаецца, Саннікаў і Статкевіч спачатку заклікалі ісці на Адміністрацыю прэзідэнта, якая зусім побач з плошчай. Пасля калона чамусьці пайшла ў бок ЦВК. Выступалі з прыступак Палаца прафсаюзаў. Памятаю, я ўзняўся на прыступкі пасля чарговага відэаўключэння, зайшоў за спіны выступоўцаў і сустрэў Алеся Міхалевіча. Я спытаў у яго: «Што адбываецца ўвогуле, вы ведаеце? Які план у апазіцыі? Ці ёсць нейкая скаардынаваная праграма?». Ён сказаў, што ніякага плана няма, дзеянні не скаардынаваныя, ён сам не ведае, што адбываецца, хто куды каго будзе заклікаць. На той момант мне асабіста было відавочна, што ні пра які скаардынаваны пратэст гаварыць не выпадае. Плюс тыя, хто сачыў за перадвыбарчай кампаніяй, ведалі, што лідары апазіцыі не дамовіліся паміж сабой, прынамсі, не ўзгаднілі паводзіны падчас пратэсту.
Мы тады працавалі ў ярка-сініх камізэльках. І ў нас на спінах вялікімі літарамі было напісана TUT.BY, на нэтбуку таксама была вялікая налепка TUT.BY. То бок людзі вакол нас бачылі, хто мы. Мяне вельмі ўразіла рэакцыя: нехта казаў захоплена «О, тутбай з намі – клас, мы пераможам!», а нехта крычаў нам у твары «Вы – прадажныя сволачы!». Не магу сказаць, што гэта было нечакана. Многае з таго, што мы пісалі, сустракала неадназначную рэакцыю на тутбаеўскіх форумах. Калі мы ішлі праз натоўп на плошчы Незалежнасці, праз тысячы людзей вакол, мяне нават хтосьці штурхануў, крычалі ў твар «Тутбай прадаўся!». Не магу сказаць, што было страшна, але я быў уражаны.
Гайко: Переполняли эмоции. Было ощущение, что надвигается что-то нехорошее. На ОНТ из вечернего эфира Сергея Дорофеева ушла Лидия Ермошина. Всё это казалось нереальным каким-то. Накануне выборов ожидания были другими. Ждали нормализации отношений с Западом. Такого брутального разгона митинга я не ждал.
Пачалося месілава, калі збівалі ўсіх і ўся
Лашкевич: Калі пачаліся перасоўванні на ганку Дома ўрада, было моцнае адчуванне, што гэта ўсё вельмі кепска скончыцца. Пасля былі выступы лідараў апазіцыі з помніка Леніну. Нам якраз удалося выйсці ў эфір. Максім таксама туды залез і паказаў плошчу – было некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, і гэта, канешне, уражвала. Разам з тым, уражвала, што нас прапусцілі да помніка. Там нібыта стаяла ахова з актывістаў. Я з лёгкасцю прайшоў праз ачапленне. Гэта быў такі званочак.
Калі пайшлі біць шыбы, каля ганка ўжо была група з сотні чалавек на чале з Саннікавым і Статкевічам, што мяне таксама ўстурбавала. Мы тады стаялі зусім побач ад ганка, можа, у дзясятку метраў, і было бачна, што ля Дома ўрада стаіць АМАП ці унутраныя войскі, узброеныя з ног да галавы, са шчытамі, у касках.
Калі другі раз пачалі біць шыбы, нехта пачаў захоплена крычаць кшталту: «Клас, рушняк пачынаецца! Зараз мы пераможам!». Я тады сказаў, што гэта не рушняк і пачатак, а канец. Зараз тут будзе зачыстка і проста нікога не застанецца. І сапраўды, праз нейкі час я пачуў па рацыі ад аднаго з цывільных каманду спецназу шыхтавацца. Машыны унутраных войск ці спецназа пад’ехалі да Дома ўрада. Пачалося гэта мясілава, калі збівалі ўсіх і ўся.
Мы тады неяк адышлі ўбок. Я званіў Марыне (Золатавай. – Media IQ) і перадаваў, што адбываецца, а наш аператар здымаў. Даволі хутка гэта ўсё скончылася. Дзесьці а дванаццатай гадзіне плошча была вольная, зачышчаная ад усіх.
Задача была – паказаць свету, што адбываецца, здымаць і перадаваць матэрыял у рэдакцыю і не трапляць пад гэту машыну як мага дольш.
Кінулі ў аўтазак, і пачалася другая частка гэтага вечара
Гайко: Я не видел, как задерживали Костю. К тому времени мы разделились. Я уходил от ОМОНа, который теснил людей с площади. А он ехал в редакцию, когда его задержали. Это же было первое задержание журналиста портала!
Лашкевич: Мы ўсё знялі, перадалі. Засталася група журналістаў – Валошын, мой калега і аднакурснік Аляксандр Уладыка. Я адправіў нашага аператара з апошнімі знятымі кадрамі ў рэдакцыю, пасля гэтага супакоіўся. Сваю працу мы зрабілі і няспешна пайшлі.
У аднаго з нашых калегаў машына стаяла далей, мы вырашылі яго правесці, каб ён не трапіў у чарговую заварушку. І калі мы дайшлі да самага ўвахода ў метро, да нас падскочылі. Чамусьці АМАПавец спытаў у мяне, ці я паляк. Я сказаў не. Яшчэ нешта спытаў па-беларуску ў іх, і тады ён сказаў сваім байцам, што гэта дакладна апазіцыя. Мяне і Аляксандра Уладыку кінулі ў аўтазак, і пачалася другая частка гэтага вечара.
Дагэтуль мяне не затрымлівалі, я ніколі не ездзіў у аўтазаках, па маёй спіне не скакалі АМАПаўцы, мяне ніколі не лупілі дубінкай па спіне.
Таму мяне гэта тады вельмі ўразіла, я напісаў артыкул.
Цяпер я бачу, што нічога надзвычайнага не адбылося.
У аўтазаку былі не толькі мы. Палова – абсалютна выпадковыя мінакі, проста людзі апынуліся не ў тым месцы, не ў той час. Нехта ехаў з памінак, нехта проста быў нападпітку. Былі розныя гэтыя АМАПаўцы. Помню, адзін збіваў моцна, пагражаў кшталту: «Теперь вы видите, что ОМОН – сила!», «Ну, и что, жыве ваша Беларусь теперь?». Казалі, што вязуць нас у Курапаты. А мы казалі, што журналісты, не пратэставалі, а рабілі сваю працу. І праз нейкі час нас перасталі збіваць, мы проста сядзелі на падлозе. Памятаю, хлопца, які быў нападпітку і спрабаваў з імі спрачацца, вельмі жорстка збівалі проста пры нас. Гэта ўражвае.
Я паспеў зрабіць некалькі званкоў у паўзах – спачатку машына даволі доўга стаяла каля метро, пасля – каля міністэрства ўнутраных спраў, там да нас яшчэ некага закінулі. Я зрабіў званок, як мы дамаўляліся, Андрэю Бастунцу ў БАЖ, напісаў свайму бацьку. Здаецца, гэта ўсё, што я паспеў, больш магчымасці не было.
Тое, што запомніў – збіццё, пагрозы, нейкія неадэкватныя спецназаўцы, якія атрымлівалі асалоду ад выкарыстання сілы, былі нейкія такія кшталту гуд-копы, якія прыходзілі, казалі: «Нічога, усё пройдзе».
Казалі, мяне няма сярод затрыманых
Нас прывезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Там ужо былі дзясяткі, можа, сотня затрыманых. Усіх сагналі ў адну вялікую залю, пачалі складаць пратаколы. У гэты час прыехалі мой бацька і Юры Зісер (основатель TUT.BY. – Media IQ). Я вельмі ўдзячны і БАЖу, які аператыўна зрэагаваў, і Марыне Золатавай, і Зісеру, які сам прыехаў да РУУСа. Яны спрабавалі атрымаць афіцыйную інфармацыю пра мяне. Ім казалі, што такія людзі не лічацца сярод затрыманых. Але яны падышлі з іншага боку будынка да аўдыторыі, дзе я сядзеў, і праз акно мяне ўбачылі. Зісер зрабіў фота – праз запаранае вакно бачна, што я сяджу. TUT.BY апублікаваў навіну з фота, што я затрыманы.
Я правёў там чатыры ці чатыры з паловай гадзіны. Мне здаецца, дзякуючы актыўнасці Зісера, БАЖа і добрым стасункам з Аляксандрам Ластоўскім, які тады быў кіраўніком прэс-службы ў мінскай міліцыі, мяне адтуль выпусцілі без пратакола. Памятаю, мяне прывялі на размову да кіраўніка РУУСа, здаецца, палкоўнік нейкі быў, не памятаю яго прозвішча. Ён мне казаў: «Мы вас адпускаем, харошыя людзі папрасілі. Але вы мусіце паабяцаць: пра тое, што вы тут бачылі, што з вамі адбылося, вы не раскажаце і не напішаце». На што я яму сказаў, не будучы ўпэўнены ў тым, што мяне адпусцяць, але будучы ўпэўнены ў тым, што я не магу такое замаўчаць: «Я вам не магу гэтага абяцаць. Я мушу расказаць пра тое, праз што я прайшоў». Мяне ўсё адно выпусцілі, напэўна, ім было не да гэтага – было столькі людзей, столькі праблем.
Здаецца, каля шасці раніцы я быў дома. Патэлефанаваў у рэдакцыю, ці мы спісаліся. Зрабілі навіну пра тое, што я выйшаў. У яе мы дадалі фразу, што супраць нас была ўжытая фізічная сіла са спецсродкамі, нас абражалі. То бок гэтыя словы трапілі ў рэпартаж, на што пасля, здаецца, Ластоўскі вельмі моцна на нас пакрыўдзіўся: я вам дапамог, а вы ўсё адно напісалі.
Калі я вяртаўся з РУУСа дадому, бачыў сонны, апусцелы горад, было адчуванне бездапаможнасці – маўляў, там такое адбылося, а тут спакойны, абсалютна звычайны горад, які нічога гэтага не заўважыў і не заўважыць.
Чуў, што або на наступны дзень, або праз дзень да кіраўніцтва рэдакцыі прыходзілі людзі са спецслужбаў. І адным з першых пытанняў было: «Чаму вы вялі жывы рэпартаж з Плошчы на беларускай мове? Тым самым вы паказалі, што салідарызаваліся з апазіцыяй». Ператрусаў, вобшукаў у нас не было.
Наш рэпартаж з Плошчы, калі не памыляюся, тады сабраў больш за 600 тысяч праглядаў, па-мойму, 660 тысяч. На той час гэта былі нейкія неверагодныя лічбы. Ад гэтага, прынамсі, у мяне было адчуванне, што мы не дарма рабілі сваю працу.