Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Што менавіта забаранілі і ці забаранілі ўвогуле? Як беларускія медыя адрэагавалі на «зачысткі ў бібліятэках»

Дакладнай інфармацыі праз тыдзень нідзе так і не з’явілася.

Поделиться:

Пасля таго, як мінуў тыдзень з моманту з’яўлення гучнай навіны аб «зачыстках» у школьных бібліятэках, Media IQ прасачыла, як СМІ адпрацавалі тэму і як падавалі інфармацыю. Высветлілася, што некаторыя медыя перадрукавалі навіну ў яе першапачатковым выглядзе, хоць яна, відавочна, патрабавала апрацоўкі.

Нагадаем, інфармацыю апублікаваў BCC/Belarusian Council for Culture з такой падачай:

«Зачысткі ў школьных бібліятэках: з паліц знікнуць Алексіевіч, Акудовіч, Разанаў, Бахарэвіч, Марціновіч, Арлоў і яшчэ 27 пісьменнікаў і пісьменніц. Як нам стала вядома, у школьныя бібліятэкі прыйшоў спіс аўтараў, кнігі якіх трэба прыбраць з карыстання. Усе літаратары — чальцы ліквідаванага ўладамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сімптаматычная дэталь: прозвішча Андрэя Хадановіча цэнзары правільна напісаць не здолелі».

Фота: BCC/Belarusian Council for Culture

Першапачаткова інфармацыя ўтрымлівала недакладнасці спіс не цалкам складзены з чальцоў ліквідаванага СБП, ёсць у ім і літаратары з праўладнага аб’яднання.

Прыкладна ў аналагічным выглядзе гэтую навіну выпусцілі на Polskie Radio са сцвярджэннем у загалоўку «Беларускія ўлады вырашылі абараняць школьнікаў ад “няправільных” аўтараў». Праўда, пазней выданне зрабіла перадрук рэсурса «Медыязона», які патэлефанаваў у афіцыйныя ўстановы і атрымаў каментары: «Мінадукацыі не можа пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю пра выключэнне са школ пісьменнікаў ліквідаванага СБП».

Без сумневаў і праверкі інфармацыі падало навіну і Euroradio: «“Зачыстка” школьных бібліятэк: прыбіраюць кнігі Арлова, Алексіевіч, Някляева». Медыя таксама апублікавала «спіс забароненых аўтараў». У інфармацыі гаворыцца аб тым, што «у Мінадукацыі адмаўляюць, што са школ прыбяруць кнігі некаторых беларускіх пісьменнікаў, называюць гэта “чуткамі”», у той жа час сцвярджаюць, што «у школьныя бібліятэкі даслалі спіс “забароненых” аўтараў, чые кнігі трэба прыбраць з карыстання» — без спасылкі на першакрыніцу.

Фота: скрыншот сайта euroradio.fm

Выключна са спасылкай на BCC/Belarusian Council for Culture падаў навіну «Белсат». Аднак пазней тэлеканал узяў каментар у кіраўніка ВСС Сяргея Будкіна, які канкрэтызаваў інфармацыю. Таксама праз каментары экспертаў падзею адлюстравалі «Радыё Рацыя» і Reformation.

Адзін з найбольш поўных матэрыялаў на гэту тэму апублікавала «Наша ніва». Выданне даведалася пра сітуацыю ў некалькіх бібліятэках, узяло каментары і зрабіла выснову, што «калі папера сапраўдная — то гэта пералік пісьменнікаў, якіх не рэкамендавалася запрашаць на сустрэчы ў школы».

У той жа час дакладнай інфармацыі праз тыдзень так і не з’явілася — ніводнаму медыя не ўдалося высветліць, каму канкрэтна, ад каго і з якой прычыны быў дасланы спіс літаратараў.

Хорошо
Смешно
Грустно 1
Злюсь 1
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты