Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок балючыя пытанні беларусские СМИ Би-2 бигтех Борис Надеждин будущее Владимир Путин ВНС война в Украине выборы в КС выборы в России гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай КНДР конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование олимпиада-2024 Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская союзное государство спорт стандарты стандарты журналистики СТВ США Такер Карлсон твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

«Мы дазваніліся да Алексіевіч». Як «Радыё Свабода» правярае інфармацыю?

На сайце «Свабоды» ёсць адмысловы праект «Фактограф». Інструмент паказвае чытачам узровень праўдзівасці: ад хлусні да чыстай праўды. Як гэта працуе?

Поделиться:

Каманда Media IQ завітала ў госці да рэдакцыі «Радыё Свабода». Антон Трафімовіч распавёў пра механізмы праверкі фактаў і працу над інструментам, які, паводле яго словаў, ёсць асновай журналістыкі.

Праўда ці хлусьня? Фэйкі 2018 года ў праекце «Фактограф»

Што гэта за праект «Фактограф»?

Фактограф – тая самая журналісцкая праца, але ў больш прывабнай для чытача форме. Гэта не вынаходка «Радыё Свабода». Такое даўно робяць у заходніх медыя. Washington Post мае свой фактограф. Ёсць увогуле асобныя парталы, якія займаюцца выключна фактчэкінгам.

Як працуе?

З’яўляецца нейкая навіна ці заява, у якую цяжка паверыць, якая можа падацца чалавеку не зусім праўдзівай. Ну вось, напрыклад. Самая частая асоба для праверкі ў нас – гэта Аляксандр Лукашэнка. Па-першае, таму што ён адзіны публічны палітык у Беларусі. І па-другое, калі ён адрываецца ад паперкі пад час сваіх выступаў, ён выказвае шмат такіх рэчаў, у якія цяжка паверыць, і якія сапраўды трэба правяраць.

Вось, напрыклад, гэта было 10 снежня 2018 года. Лукашэнка заявіў, што цэнзуры інфармацыйнай сферы быць не павінна. Мы праверылі яго старыя выказванні, а таксама Індэкс свабоды прэсы ў Беларусі – і ўсё гэта запакавалі пад такую простую рэч са спасылкамі на канкрэтныя рэйтынгі. І паказалі, што нашыя ўлады не з’яўляюцца праціўнікамі цэнзуры, а наадварот, хутчэй, яе ствараюць.

Скрыншот з сайта svaboda.org

Напрыклад, калі з’явілася інфармацыя з расійскіх СМІ, а першакрыніца ўвогуле была ў Францыі (фэйкавы акаўнт міністра культуры Францыі), пра смерць Алексіевіч, вельмі многія СМІ ў Беларусі перадрукавалі. А мы на «Радыё Свабода» датэлефанаваліся да самой Святланы Алексіевіч, аказалася, што гэта хлусня.

Можа падацца, што гэта трохі зашмат працы, але гэта не праблема чытача. Гэта наша праца – каб з вялікага масіву інфармацыі данесці толькі самае галоўнае і пастарацца зрабіць гэта яшчэ і ў прывабнай форме.

Хорошо
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты