Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок балючыя пытанні беларусские СМИ Би-2 бигтех Борис Надеждин будущее Владимир Путин ВНС война в Украине выборы в КС выборы в России гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай КНДР конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование олимпиада-2024 Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская союзное государство спорт стандарты стандарты журналистики СТВ США Такер Карлсон твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Как беларусы жили при Польше и СССР? Показываем на карточках

С 1921 по 1939 год территории Западной Беларуси находились в составе Польши. Беларусская пропаганда рассказывает об этом периоде только в негативном ключе. А на контрасте показывает богатую и сытую жизнь в Советской Беларуси. Что из этого правда, а что — журналистский вымысел? Разбираем самые популярные пропагандистские тезисы вместе с доктором исторических наук, профессором Александром Смолянчуком.

Поделиться:

Александр Смолянчук — беларусский историк, учёный, исследователь. С 2000 года являлся организатором, руководителем и участником научных экспедиций по устной истории. В экспедициях по Западной Беларуси он разговаривал с сотнями очевидцами, проживавших в этих районах с 1921 по 1939 год.

Тезис № 1: «За школьное образование в Западной Беларуси нужно было платить»

Плаціць было не трэба. Адукацыя была даступна для ўсіх. У вясковых школах былі чатыры класы, але звычайна вучыліся сем гадоў. Больш таго, калі бацькі з нейкіх прычынаў не адпраўлялі дзяцей у школу, яны самі павінны былі заплаціць штраф. За тое, што дзеці не вучацца ў школе.

У той жа час у БССР была платная адукацыя. Прычым гэта плата залежала ад матэрыяльнага становішча сям’і. Ад платы вызваляліся толькі самыя бедныя.

Тезис № 2: «Польша уничтожала беларусский язык и культуру»

Палякі сапраўды не прызнавалі беларускай мовы. За беларусаў нават нас не лічылі ў 1920-я гады. І калі дзялілі Беларусь у Рызе, то тыя, хто з польскага боку дзейнічаў, лічылі, што Заходнюю Беларусь можна проста пераўтварыць у Польшчу. Таму што там шмат жыве шмат каталіцкага насельніцтва і этнічных палякаў.

Тезис № 3: «Польские власти репрессировали “несогласных” беларусов»

Нейкіх спецыяльных рэпрэсій не было. Польшча вельмі моцна адрознівалася ад Савецкай Расіі: не было такога ідэалагічнага ціску. Але ў Польшчы таксама быў аўтарытарны рэжым. Асабліва пасля майскага перавароту 1926 года, у выніку якога паўнамоцтвы польскага сейма сталі абмежаваны.

Але не было таго, чаго назіраем мы сёння ў Беларусі: «сейчас не до законов». Законы былі. Хоць гэтыя законы суд не заўсёды трактаваў на карысць беларусаў. А ў Савецкім Саюзе закону папросту не існавала. Была рэвалюцыйная дыктатура. І суд там нічым не адрозніваўся ад НКВД.

Тезис № 4: «Берёза-Картузская — символ геноцида беларусов»

Гэта быў лагер для ўсіх праціўнікаў Юзэфа Пілсудскага. Не толькі для беларусаў.

Звычайна, там утрымлівалася ад 100 да 800 чалавек. На большае ён не быў разлічаны. Вядома, што за ўвесь час існавання, 5 ― 6 гадоў, праз яго прайшло каля трох тысяч чалавек. Параўнайце з мільёнамі ў сталінскіх гулагах.

Калі чытаеш пра Бярозу-Картузскую, становіцца страшна. Людзі, якія там знаходзіліся, перажывалі моцныя фізічныя і маральныя пакуты. Многія выходзілі хворымі і потым паміралі. Але гэта не ішло ні ў якае параўнанне з жорсткасцю сталінскіх лагераў.

У Польшчы загінулі адзінкі з беларускіх дзеячаў, але ў БССР выжылі адзінкі.

Тезис № 5: «Польские власти запрещали беларусам ходить в лес за дровами и ягодами»

Проста так пайсці ў прыватны лес было нельга. На пятнаццаць сутак за гэта не пасадзілі бы, але штраф маглі даць.

Але ў мясцовых жыхароў была магчымасць купіць дазвол на паход у лес. Яны плацілі невялікія грошы, бралі квіток і маглі браць там усё, што хацелі. Праблем з гэтым абсалютна не было.

Так што гэта не дазвалялася незаконна хадзіць у лес. Ну а хто ў нас сёння ў лесе дазваляе проста так рубіць дровы?

Тезис № 6: «Советская Беларусь была более технологически развита, чем Польша»

Так, тэхналагічна Савецкая Беларусь была больш высокаразвітай. З іншага боку мяжы сапраўды яшчэ нейкі час зямлю апрацоўвалі сахой.

Але была велізарная розніца ва ўмовах жыцця. Жыхары Заходняй Беларусі прыгадвалі, што не маглі зразумець, чаму на савецкім баку ўсе працуюць разам. Бо ў Заходняй Беларусі ў кожнага была свая ўласная гаспадарка. Маглі нават кагосьці наймаць, калі не спраўляліся. А савецкая калектывізацыя для іх была падобна на вяртанне прыгоннага ладу.

Тезис № 7: «Жители Западной Беларуси с цветами встречали советские войска в 1939 году»

Так, сустракалі з кветкамі. Нават будавалі брамы. Але не паўсюдна. Толькі там, дзе дзейнічалі камуністычныя арганізацыі і была моцная камуністычная прапаганда. Не было, дарэчы, кветак у памежных раёнах. Бо там ужо разумелі, што такое Савецкі Саюз і калгасы. Там проста жахнуліся ад таго, што адбылося.

Праз кароткі час людзі зразумелі, што гэта зусім не тыя рускія, якіх чакалі. Савецкая ўлада дазваляла рабаўніцтва, забойствы, нават падштурхоўвала да забойстваў памешчыкаў і леснікоў. Амаль адразу пачаліся рэпрэсіі.

Алексей Худанов

Фото на главной с сайта planeta-solo.by

Хорошо 4
Смешно 2
Грустно
Злюсь 3
Кошмар 2
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты