Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок балючыя пытанні беларусские СМИ Би-2 бигтех Борис Надеждин будущее Владимир Путин ВНС война в Украине выборы в КС выборы в России гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай КНДР конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование олимпиада-2024 Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская союзное государство спорт стандарты стандарты журналистики СТВ США Такер Карлсон твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

Гібрыдная вайна, шпіянаж і рэпрэсіі: як польскія медыя малююць Беларусь

Беларусь у вачах польскіх СМІ – гэта не проста сусед, а крыніца пастаяннай пагрозы, якая грае на нервах Еўропы. Як польская прэса адлюстроўвае суседнюю Беларусь, і якія галоўныя выклікі яна бачыць для свайго грамадства? Паглядзелі з Media IQ.

Поделиться:

Высновы коратка

  • Беларусь мае ў польскіх СМІ пераважна негатыўны вобраз. Яна прадстаўляецца як агрэсар і крыніца рэгіянальнай нестабільнасці. Асабліва гэта тычыцца міграцыйнага крызісу на мяжы і шпіёнскіх скандалаў, як выпадак з Томашам Шмітам.
  • Палітычны лад Беларусі апісваецца як аўтарытарны, з акцэнтам на рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека. Вобраз Лукашэнкі рэзка крытычны, ён падмацоўваецца цытатамі з яго цынічных, правакацыйных заяў.
  • Беларусь успрымаецца як краіна, якая знаходзіцца пад моцным уплывам Расіі і дзейнічае ў яе інтарэсах для дэстабілізацыі рэгіёну.
  • Беларусь страчвае таленты з-за рэпрэсій.
  • Рэдка ўзнікаюць пазітыўныя матэрыялы пра беларускую дыяспару і культурныя мерапрыемствы.
  • Польскія медыя прадстаўляюць беларускую апазіцыю без рэзкіх ацэнак, падкрэсліваючы стрыманы падыход да яе асвятлення.

Методыка

Мedia IQ прааналізаваў кантэнт чатырох папулярных польскіх газет у перыяд з сакавіка па верасень 2024 года: Gazeta Wyborcza, Fakt, SuperExpress і Angora. Выбар газет быў абумоўлены іх папулярнасцю па дадзеных PBC (Polskie Badania Czytelnictwa – Польскія даследаванні чытальнасці). Gazeta Wyborcza, Fakt і SuperExpress уваходзяць у топ-3 самых чытэльных штодзённых газет у Польшчы; Angora, у сваю чаргу, з’яўляецца самай папулярнай грамадска-палітычнай штотыднёвай газетай. Збор дадзеных аб артыкулах ажыццяўляўся ручным метадам. Fakt, Super Express і Angora – таблоіды, і гэта значыць, што яны канцэнтруюцца на сенсацыйных і скандальных навінах, якія выклікаюць эмацыйную рэакцыю ў чытача.

Усяго за паўгоддзе сумарна ва ўсіх чатырох выданнях было апублікавана 252 артыкула пра Беларусь (Gazeta Wyborcza – 148, Fakt – 65, Super Express – 31, Angora – 8).

Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі: гібрыдная вайна на мяжы, уцёкі былога суддзі Томаша Шміта (Tomasz Szmydt), патэнцыяльнае ўмяшанне Беларусі ў расійска-ўкраінскую вайну, знаходжанне ў беларускай турме журналіста і актывіста Анджэя Пачобута (Andrzej Poczobut) і беларусы ў іміграцыі.

Тэматыка падрабязней

Гібрыдная вайна на мяжы

На тэму мяжы за перыяд даследавання было напісана 99 артыкулаў, што складае практычна 40 % ад усяго кантэнту пра Беларусь. Пры гэтым большасць такіх артыкулаў, а дакладней 65 %, мела характар ​​выключна інфармацыйны з выказваннямі польскіх палітыкаў наконт сітуацыі на мяжы. Вось, напрыклад, Fakt цытуе прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска (Donald Tusk): «Мы маем справу з гібрыднай вайной, якая прагрэсуе. Я хачу, каб тут не было ніякіх сумневаў…». А гэта Gazeta Wyborcza піша пра заяву міністра ўнутраных справаў Польшчы Томаша Сэманяка (Tomasz Semaniak): «Будзе выдавацца дазвол на ўезд [у буферную зону на мяжы – рэд. Media IQ] гуманітарных арганізацый і СМІ. Празрыстасць у гэтай сітуацыі з’яўляецца важнай каштоўнасцю». Gazeta Wyborcza, спасылаючыся на словы Туска, тлумачыць прычыны вядзення гібрыднай вайны беларускім бокам тым, што гэта нашмат танней для аўтарытарных краін, чым вядзенне адкрытага канфлікту.

Нягледзячы на ​​справаздачны характар большасці такіх публікацый, Беларусь прадстаўляецца як агрэсар, які наўмысна выкарыстоўвае міграцыйныя патокі, каб дэстабілізаваць Польшчу.

Томаш Шміт

Уцёкі Шміта былі гучным скандалам у траўні 2024 года. Аналізуючы прэсу, Media IQ прыймаў пад увагу толькі тыя артыкулы, дзе фігураваў вобраз Беларусі. Такіх артыкулаў было 20 % ад усяго прааналізаванага кантэнту. У гэтых публікацыях акцэнт рабіўся на выкарыстанні інцыдэнту праз беларускія СМІ ў прапагандысцкіх мэтах, а сам Шміт быў прадстаўлены як інструмент у інфармацыйнай вайне Беларусі і Расіі супраць Польшчы. Медыя падкрэсліваюць, што Шміт актыўна ўзаемадзейнічаў з беларускімі спецслужбамі і ягоныя выступы ў СМІ Беларусі рыхтаваліся пры падтрымцы мясцовага апарату. Асаблівая ўвага надаецца магчымай уцечцы інфармацыі, выкліканай шпіянажам Шміта. Гэта робіць вобраз Беларусі вобразам варожай дзяржавы, здольнай весці шпіёнскую дзейнасць супраць краін Еўрапейскага Саюзу.

Расійска-ўкраінская вайна

Тэме расійска-ўкраінскай вайны было прысвечана 17 артыкулаў, што складае амаль 7 %. У гэты раздзел мы аднеслі артыкулы аб ваенных вучэннях на мяжы і патэнцыяльным прамым умяшанні Беларусі ў расійска-ўкраінскую вайну. Асноўны акцэнт у такіх артыкулах змяшчаецца на дэманстратыўныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі і яго імкненне падтрымліваць вобраз абложанай крэпасці, што з’яўляецца часткай прапагандысцкай стратэгіі. Fakt, спасылаючыся на адказы Франака Вячоркі (старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай), піша: «Самі манеўры не ўяўляюць непасрэднай пагрозы для Польшчы. Беларуская тэрытарыяльная абарона – гэта міф. Яе насамрэч не існуе». Больш за тое, польскія чытачы бачаць Беларусь не як суверэнную дзяржаву, а як інструмент у руках Масквы, які выкарыстоўваецца для запалохвання суседніх краін і дэстабілізацыі рэгіёну. Gazeta Wyborcza пра гэта пісала: «Беларуская армія дастаткова слабая, а таксама не назіраецца там канцэнтрацыі расійскіх войск. Аднак Мінск можа дапамагаць Расіі, арганізаваўшы правакацыі, накіраваныя на падтрыманне напружанасці на мяжы».

Анджэй Пачобут

Анджэй Пачобут – гарадзенскі журналіст і сябра «Саюзу палякаў на Беларусі». Ён быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў Гародні. Пра ўтрыманне ў турме Пачобута ў даследаваны перыяд было напісана 13 артыкулаў, то бок 5 % ад матэрыялаў пра Беларусь. Вобраз Беларусі ў кантэксце справы Пачобута фармуецца праз прызму рэпрэсій і ціску з боку рэжыму. Публікацыі ствараюць негатыўны вобраз Беларусі як дзяржавы, дзе сістэматычна парушаюцца правы чалавека і душыцца іншадумства. СМІ часта звяртаюць увагу на тое, што справа супраць Пачобута – гэта палітычная гульня Лукашэнкі, а таксама пішуць на варункі ўтрымання Пачобута ў турме. Fakt апублікаваў артыкул, у якім кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка апісвае турму ў Наваполацку, як «камеру катаванняў», а наконт знаходжання ў карцары кажа: «Чалавек там можа спаць 6 гадзін, таму што пазней ложак зачыняецца. Вязень не мае крэсла і можа сядзець на сырой падлозе або хадзіць».

Беларусы ў іміграцыі

Тэма «Беларусы ў іміграцыі» – так сама як і тэма «Анджэй Пачобут» – набрала 5 % ад апублікаваных артыкулаў. Гэтыя матэрыялы тычыліся жыцця беларусаў, якія з’ехалі з краіны, бюракратычных цяжкасцяў, з якімі яны сутыкаюцца ў краінах знаходжання, а таксама дзейнасці створаных беларусамі палітычных інстытутаў.

Angora, напрыклад, прысвяціла артыкул камунікацыі з чэшскім урадам лідаркі дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай і створанага ёй «часовага выканаўчага органа апазіцыі, які абвесціў сябе ўрадам у выгнанні» (праўдападобна, што гаворка ідзецца пра Аб’яднаны пераходны кабінет). Там жа адзначаецца, што «Польшча, самы буйны дэмакратычны сусед сённяшняй Беларусі, таксама хоча адыгрываць значную ролю ў фармаванні і падтрымцы беларускай апазіцыі».

Польскія медыя таксама акцэнтуюць увагу на паспяховай інтэграцыі беларусаў у польскае грамадства і паказваюць, што Беларусь страчвае свае лепшыя кадры праз палітычныя рэпрэсіі і неспрыяльныя ўмовы. У прыватнасці Gazeta Wyborcza распавяла пра жыццё дзяўчынкі Жэні з Мінску, якая зараз ставіць спектаклі ў Гданьску і больш не хоча вярнуцца ў родны горад.

Заявы Лукашэнкі

Заявам Лукашэнкі было прысвечана 12 асобных  артыкулаў. У астатніх артыкулах Лукашэнку таксама перыядычна цытавалі. Далей вы можаце ўбачыць самыя папулярныя заявы Лукашэнкі ў польскай прэсе:

  • «Палякі павінны адысці ад мілітарызацыі, якую яны ажыццяўляюць за кошт амерыканцаў»;
  • «Вы павінны прывыкаць да таго, што прэзідэнт будзе іншы… Вы павінны прывыкаць, што я не вечны, як і ўсе вы»;
  • «Калі справа будзе складацца такім чынам, што будзе пагражаць унутранай сітуацыі ў Расіі, то Расія прыменіць увесь арсенал, які ёсць у яе распараджэнні. Гэта будзе Армагедон»;
  • «На беларускай зямлі заўсёды з асаблівай павагай і цеплынёй ставіліся да сардэчнага і працавітага ўкраінскага народа»;
  • «Я не збіраюся паміраць»;
  • «Мы рыхтуемся да вайны».

Цытаты Лукашэнкі, якія актыўна абмяркоўваюцца ў польскіх медыя, як правіла, маюць правакацыйны і маніпулятыўны характар. Яго заявы адлюстроўваюць выразную антызаходнюю пазіцыю і падкрэсліваюць блізкасць з Расіяй. Выкарыстанне ў польскіх СМІ цытат з прамоў Лукашэнкі часта характарызуецца рытарычнай непаслядоўнасцю і амбівалентнасцю, што стварае праблему для інтэрпрэтацыі сказанага польскімі журналістамі і аўдыторыяй.

Але апроч цытавання і спробаў інтэрпрэтацыі, у польскай прэсе ёсць і публікацыі, дзе Лукашэнку наўпрост высмейваюць. SuperExpress, напрыклад, прысвяціў артыкул апавяданню Лукашэнкі пра свой сон: «Памятайце, лепшай працы няма! Мне сняцца па начах зараз людзі, з якімі я працаваў. Сняцца каровы. Як я іх ноччу даю…» У канцы артыкула аўтар дадае: «Але прыйшла гадзіна ад’езду, і ён павінен быў вярнуцца ад кароў у свае палацы. Засталося толькі заахвоціць яго пайсці за сваім сэрцам, пакінуць усё і з’ехаць у вёску!»

Лукашэнка і дэмакратычныя сілы ў кантэксце вобраза Беларусі ў польскіх медыя

У польскіх СМІ лідары беларускіх дэмакратычных сіл прадстаўляюцца без выразнай ацэнкі, нейтральна і апісваюцца пераважна па іх палітычных ролях. Іх часта згадваюць як голас супраціву і лідараў апазіцыі, але ўтрымліваюцца ад глыбокіх характарыстык. Сярод іх найбольш увагі надаецца Паўлу Латушку (згадваецца 31 раз), Аляксандру Азараву (былы сілавік, былы кіраўнік BYPOL) і Франаку Вячорку (па 11 разоў кожны).

Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская згадваецца радзей (6 разоў), і пераважна цытуецца, у той час, як Латушка, Вячорка і Азараў у даследаваны перыяд часта становяцца героямі інтэрв’ю.

Вобраз Лукашэнкі, наадварот, у польскай прэсе прадстаўлены рэзка негатыўна. Яго часта называюць «дыктатарам» (117 разоў) і выкарыстоўваюць выраз «рэжым Лукашэнкі» (185 разоў). У некаторых публікацыях ён нават называецца «злачынцам» (10 разоў), што фармуе моцна крытычны і негатыўны імідж, адлюстроўваючы яго як крыніцу праблем для Беларусі і рэгіёну.

Стыль падачы

Сярод 252 артыкулаў у польскіх СМІ толькі ў 4 (1,58 %) выкарыстоўваўся станоўчы стыль падачы. Гэтыя артыкулы былі прысвечаны беларускай дыяспары, беларусам, якія ваююць на баку Украіны, і беларускім культурным мерапрыемствам у Польшчы.

У той жа час 112 артыкулаў (44,44 %) мелі крытычны стыль падачы, у асноўным звязаны з тэмамі рэжыму Лукашэнкі, палітычнымі рэпрэсіямі, ядзернай зброяй і праблемамі палітвязняў.

Найбольшую частку займалі матэрыялы з нейтральным стылем (53,96 %), якія апісвалі такія падзеі, як уцёк Томаша Шмідта, сітуацыю на мяжы і іншыя пытанні, якія патрабуюць інфармацыйнага і стрыманага асвятлення.

Якія вынікі?

Аналіз прадстаўлення Беларусі ў польскіх СМІ выяўляе пераважна негатыўны вобраз краіны, які фарміруецца праз шэраг устойлівых наратываў.

Цэнтральным элементам гэтага вобраза з’яўляецца ўспрыманне Беларусі як агрэсара і крыніцы рэгіянальнай нестабільнасці. Гэта асабліва ярка праяўляецца ў асвятленні так званай «гібрыднай вайны» на мяжы, дзе Беларусь паказваецца як ініцыятар міграцыйнага крызісу. Дадатковым фактарам, які ўзмацняе негатыўнае ўспрыманне, з’яўляецца асвятленне шпіёнскай дзейнасці, у прыватнасці, інцыдэнт з Томашам Шмітам.

Палітычная сістэма Беларусі характарызуецца як аўтарытарная, з акцэнтам на палітычныя рэпрэсіі і адсутнасць правасуддзя. Рэжым Лукашэнкі часта апісваецца як дыктатарскі, з частымі згадкамі пра парушэнні правоў чалавека. Выказванні самога Лукашэнкі прадстаўляюцца як цынічныя і правакацыйныя, часта з антызаходняй рыторыкай, што ўспрымаецца як пагрозы. У некаторых выпадках яго асоба становіцца аб’ектам сатыры, што падкрэслівае крытычны падыход да яго ўлады.

Беларусь таксама паказваецца як краіна пад моцным уплывам Расіі, якая выкарыстоўвае яе як інструмент для дэстабілізацыі і запалохвання суседніх краін. Гэта спрыяе фарміраванню вобраза Беларусі як несамастойнага геапалітычнага гульца.

У культурным плане Беларусь прадстаўляецца як краіна, якая перажывае культурную ізаляцыю і страчвае свае таленты з-за рэпрэсій і ўнутранага ціску. Аднак зрэдку з’яўляюцца і пазітыўныя матэрыялы, прысвечаныя беларускай дыяспары і культурным мерапрыемствам, што крыху змякчае агульны негатыўны фон.

Беларуская апазіцыя і дыяспара асвятляюцца без ярка выражаных ацэнак. Гэта можа сведчыць пра пэўную асцярожнасць польскіх СМІ ў адносінах да гэтых груп.

Такім чынам, агульны вобраз Беларусі ў польскіх СМІ характарызуецца пераважна негатыўнымі канатацыямі, з акцэнтам на палітычныя праблемы, геапалітычную залежнасць і сацыяльна-культурныя выклікі. Пазітыўныя аспекты прысутнічаюць, але яны значна менш выражаныя і не змяняюць агульнага крытычнага падыходу да асвятлення беларускай тэматыкі.

Подпишитесь на рассылку MediaIQ

Разоблачения фейков, аналитика, интервью и многое другое — раз в неделю в вашем почтовом ящике
Подписываясь на рассылку, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности
Хорошо 2
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты