Чаму ў Беларусі заблакавалі «Жывы журнал», сэрвіс, які стаяў у вытокаў беларускага блогінгу

Беларускія ўлады няголасна заблакавалі сэрвіс «Жывы журнал» (LiveJournal inc). Пляцоўка стаяла калісьці ў вытокаў беларускага блогінгу, але пік яе папулярнасці даўно мінуў. Акрамя таго, з 2016 года гэта расійскі сэрвіс, інфармацыя якога размяшчаецца на серверах у сяброўскай для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі краіне.

Поделиться:

Пік папулярнасці «Жывога журнала» ў Беларусі, «утульная жэжэшачка»

«Жывы журнал» быў створаны ў ЗША ў 1999 годзе, у пачатку 2000-х гадоў стаў даволі папулярным у Беларусі.

Па сутнасці, сэрвіс прадастаўляў магчымасць весці асабісты дзённік, але з’явіліся і супольнасці (адна з самых папулярных суполак Minsk_by, якая цяпер фактычна не абнаўляецца). У ЖЖ былі прадстаўленыя і беларускія СМІ, напрыклад, «Радыё Свабода».

За атмасферу карыстальнікі называлі пляцоўку «утульнай жэжэшачкай». У 2008 годзе, калі папулярнасць «журнала» пачала ўжо спадаць, паспелі правесці першую сустрэчу блогераў і выдаць адмысловыя пасведчанні.

На папулярнасць пляцоўкі ў беларускіх карыстальнікаў указвала і тое, што ўлады адчувалі яе небяспеку і блакавалі як асобныя блогі, так і сэрвіс цалкам перад прэзідэнцкімі выбарамі. Апошні такі выпадак быў у 2010 годзе. Але тым не менш, у ЖЖ актыўна асвятляліся спачатку самі выбары, а пасля – поствыбарная салідарнасць.

Заняпад пляцоўкі

Але ўжо больш за 10 год «Жывы журнал» больш не карыстаецца папулярнасцю. Прычынаў гэтаму шмат.

Па-першае, ён састарэў і саступіў новым больш моцным канкурэнтам (напрыклад, сацыяльным сеткам, палітычна актыўныя карыстальнікі ў асноўным знайшлі сябе ў «Фэйсбуку»). Па-другое, сама платформа тэхнічна не адпавядала патрабаванням, часцяком сайт быў недаступны.

І нарэшце, важным фактарам для часткі карыстальнікаў стала тое, што паступова «Жывы журнал» патрапіў пад кантроль расійскага бізнесу: з 2006 года яго кірылічная частка (у тым ліку беларуская, канечне), а пасля і ўвесь ЖЖ.

З 2016 года звесткі карыстальнікаў захоўваюцца ў Расіі.

Чаму пляцоўку заблакавалі

«Жывы журнал» заблакавалі негалосна, у адмысловых спісах згадак пра гэта няма, але жыхарам Беларусі ён недасяжны. Выйсце з сітуацыі стандартнае – VPN.

На пляцоўцы карыстальнікаў з Беларусі цяпер няшмат, але некаторыя асабістыя блогі нечакана абнаўляюцца. У кагосьці стала, у кагосьці часамі.

«Сёння я выкарыстоўваю блог як творчы архіў і дзённік 2004–2013 гадоў. Наколькі я разумею, ЖЖ мы не страцілі – ён проста не адчыняецца без VPN. Хаця гэта архіў маляўнічага дзесяцігоддзя. Не выключаю, што калі-небудзь увесь гэты масіў могуць проста грымнуць. Таму парада: усё каштоўнае лепш забэкапіць», – распавяла CityDog адна з актуальных карыстальніцаў сэрвісу.

Зразумела, што падобная пазіцыя няблізкая для прадстаўнікоў улады. Але крыніца выдання таксама кажа: «Для Беларусі ЖЖ быў выхлапам крэатыву, таму што ў пачатку 2000-х пазачынялі часопісы або аддалі іх ідэолагам, публікавацца прыстойнаму чалавеку не было дзе».

Відавочна, што адна з магчымых прычынаў менавіта ў гэтым – існаванні архіва, лічбавага помніка эпохі. Другая, не выключана, у існаванні малавядомай і вузкай супольнасці, якая падалася небяспечнай.

Улады цяпер шырока абвяшчаюць экстрэмізмам інфармацыю з мэтай не толькі пакараць за яе распаўсюд, але і паспрабаваць сцерці памяць пра само існаванне падзеяў і людзей.

Хорошо 1
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео