Беларуская мова ў медыя. Канспект Media IQ
Балючыя пытанні, дынаміка выкарыстання і жарты – да Дня роднай мовы мы сабралі публікацыі Media IQ пра выкарыстанне беларускай мовы ў СМІ.
Моўнае пытанне для Беларусі няпростае і нават балючае. У размове з доктарам філалагічных навук, украінскім акадэмікам Ларысай Масенка і мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам Media IQ шукалі адказы: ці з’яўляюцца рускамоўныя беларусы беларусамі? Ці правільна ў 21 стагоддзі ўспрымаць ідэнтычнасць чалавека праз мову? Краін-білінгваў у свеце больш, чым тых, дзе ўзаконена адна мова – ці пагражае беларускай і украінскай мовам суседства з расейскай?..
Таксама мы разважалі, як можна вырашаць праблему прыгнёту беларускай мовы ў кантэксце расійскай агрэсіі ва Украине – паглядзіце нашае чатыроххвіліннае відэа.
У мінулым годзе Media IQ даследвалі моўныя трэнды ў медыя. Апынулася, што ў дзяржаўных СМІ прысутнасць беларускай мовы скарачаецца, а ў недзяржаўных ёсць свае цікавыя нюансы – пачытайце нашу аналітыку.
Брыдкі трэнд дзяржпрапаганды – выкарыстоўваць беларускую мову для дыскрэдытацыі апанентаў. Звярніце ўвагу, як мова становіцца сродкам прыніжэння і высмейвання.
Небанальны ракурс – разважанні Альгерда Бахарэвіча наконт беларускай лацінкі, адданым прыхільнікам якой пісьменнік сябе называе. Ён упэўнены, што «сьвет можна зьмяніць з дапамогай мовы», а вяртанне лацінкі прынамсі як элемэнта культурнай спадчыны – гэта праява антыкаляніяльнай барацьбы. Пачытайце інтэрв’ю.
Беларусы рэфлексуюць наконт мовы ў сацсетках – мы зрабілі ўжо два агляды, даследуючы дыскурс сацсеткі X. Парагачыце разам з намі!