Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні беларусские СМИ бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

«Пад прыгожымі словамі хаваецца татальная аб’ектывацыя». Актывістка – пра вобраз жанчын у прапагандзе

Як адзначае Наста Базар, у недзяржаўных беларускіх медыя жанчына – гэта таксама, часцей за ўсё, «валантэрка, гаспадыня, маці».
Поделиться:

Праблему вобраза жанчын у беларускіх дзяржаўных медыя ўзняла феміністка, актывістка па абароне правоў жанчын Наста Базар. Сваім меркаваннем яна падзялілася з Media IQ. Паводле Насты, дзяржаўная прапаганда часцей за ўсё паказвае беларуску праз прызму мацярынства:

«А мацярынства – гэта тое, чым можна маніпуляваць. Праз прызму добрай жонкі і прыхільніцы рэжыму. Усе добра ведаюць, як беларуская ўлада ставіцца да жанчын. Пад прыгожымі словамі натхнення і кампліментаў хаваецца татальная аб’ектывацыя. Жанчын дагэтуль віншуюць як “упрыгожванне калектыву”, даюць ордэны маці-гераіні, а на справе мы дагэтуль маем забароненыя для жанчын прафесіі, розніцу ў заробках паміж мужчынамі і жанчынамі ў 27 % і спробу загнаць жанчын варыць боршч».

На думку Насты Базар, спажывец кантэнту дзяржаўных медыя часцей за ўсё бачыць альбо канвенцыянальна прыгожых жанчын, альбо жанчын, напоўненых мізагініяй:

«Зразумела, што гэта пазіцыя далёкая ад дэмакратыі. А ў дэмакратыі, нагадаю – народ з’яўляецца адзінай легітымнай крыніцай улады. Але па факце аказваецца, што той самы народ – гэта не жанчыны, а мужчыны».

Як канстатуе актывістка, ёсць прыклады, калі дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае вобраз жанчын для маніпуляцый:

«Альбо мы бачым прыклад цудоўнай маці, якая стэрэатыпна “добра” выглядае, з’яўляецца цудоўнай жонкай, і, канечне, прыхільніцай улады. Альбо мы бачым падвойныя стандарты, бо калі гаворка ідзе пра беларусак у дзяржаўнай палітыцы, на іх нібы не дзейнічаюць усе тыя ж самыя стэрэатыпы. І выглядаць можна нестэрэатыпна, і пра дзяцей у іх ніхто не пытаецца. Нават пра мужа і статус ніхто не згадвае».

Наста Базар. Фота: асабісты архіў

Разам з тым актывістку непакоіць і праблема вобраза жанчын у недзяржаўных беларускіх медыя:

«Мы выйшлі на вуліцы, мы паказалі свае галасы, мы рабілі і робім вельмі шмат, каб дасягнуць свабоды і дэмакратыі, пры гэтым мы па-ранейшаму кажам “зараз не да таго”. Не да чаго зараз? Не да правоў жанчын, не да правоў людзей з інваліднасцю, не да правоў ЛГБТК, не да правоў людзей сталага веку. То бок не да правоў уразлівых груп. Бо ўлада па-ранейшаму ў свядомасці большасці – гэта пра мужчын».

Подпишитесь на нас в Facebook — будьте готовы к пропаганде!

Гаворачы пра вобраз жанчын у недзяржаўных медыя, Наста задаецца пытаннем: «у які момант мы забыліся на дэмакратычныя каштоўнасці, пра якія так шмат кажам?»:

«Фотаздымак акцыі, на якім стаяць жанчыны, з подпісам “пенсіянерЫ выйшлі на акцыю”. Каментары ад мужчын, інтэрв’ю з большай колькасцю мужчын, экспертнае меркаванне ад мужчын. За гэтым усім мы самі не заўважаем, які вобраз беларускі складаюць нашыя медыя. А вобраз гэты часцей за ўсё – валантэрка, гаспадыня, маці, прыгожая ці не, але ніяк не экспертка, прафесіяналка, палітыкеса. А калі ўжо беларуска і трапляе ў палітыку, ці “пачынае займацца больш важнымі справамі, чым сацыяльныя пытанні”, тады абавязкова прааналізуюць яе экспертнасць (прычым, часцей за ўсё мужчыны), не забудуцца прайсціся па знешняму выгляду і сямейнаму статусу».

Актывістка заахвочвае чытачоў самім задацца пытаннем: з тых Тэлеграм-каналаў, публікацый недзяржаўных медыя, які паўстае вобраз беларускі? Ці ёсць у гэтым вобразе месца экспертнасці, прафесіяналізму? Ці можна ўявіць, што беларуска можа быць кіраўніцай, да яе можна прыслухоўвацца, яе можна прымаць усур’ёз?

Таксама Наста Базар звяртае ўвагу на тэмы публікацый недзяржаўных медыя і прапануе задумацца, як гэта адбіваецца на грамадскім жыцці:

«Вельмі шмат пра палітыку, пра вайну, пра моц і супраціў. Але нават у сферы ваеннай аналітыкі – чаму мы кажам пра геройства, пра зброю і фізічную падрыхтоўку, пры гэтым абсалютна не аналізуем тое, як рэвалюцыя і вайна адбіваюцца на грамадстве, як сітуацыя павялічвае ўзровень сэксуалізаванага і хатняга гвалту?»

Разумеючы важнасць вайсковай тэматыкі, актывістка заклікае журналістаў не прымяншаць значнасці сацыяльных пытанняў.

Хорошо 3
Смешно
Грустно 1
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты