Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні бела беларусские СМИ беларусско-российская интеграция бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарративы пропаганды нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

«Тарталетки, бутерброды и пирожные – выбор огромный»: што (не)кажуць дзяржТВ пра беларускія тэатры

Амаль год штомесяц людзі збіраюцца ў вялікую чаргу, каб набыць квіткі на спектаклі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у Мінску. АНТ і СТБ урэшце звярнулі на яе ўвагу і ўпэўнена выдалі за сведчанне піка папулярнасці тэатра. Таксама з пазітывам распавялі пра новую сістэму фінансавання, але ж старых фінансавых і кадравых праблем не заўважылі. 

Поделиться:

Крыніца: ont.by

Дзяржаўныя СМІ замоўчваюць аб’ектыўную і поўную інфармацыю, і ствараюць штучную пазітыўную карцінку не толькі ў матэрыялах на грамадска-палітычныя тэмы. У сюжэтах пра культуру дзяржаўная прапаганда прытрымліваецца такой жа схемы. Хоць, нібыта, на відавоку вострага і нязручнага мастацтва ў Беларусі ўжо няма, у беларускіх тэатрах працягваюцца палітычнаматываваныя звальненні, праз дзяржаўную цэнзуру немагчымая творчая самастойнасць у выбары рэпертуару, новыя спектаклі часцей з’яўляюцца на расійскай мове.

«Некоторое время назад в интеренете завирусились фото очередей за билетами в столичные театры. Беларусы часам ожидали возможность купить заветный билетик. Но многие так и не дождались, и первым кончалось не терпение страждущих, а, собственно, билеты! Это говорит о том, что древнее искусство, которое зародилось более двух тысяч лет назад, живо и в наши дни»,распавядае СТБ. Тут  і надалей у сюжэце тэлеканал замоўчвае сапраўдную прычыну чэргаў у касу: няма магчымасці набыць квіток анлайн. Мастацкі складнік тэлеканал не цікавіць, ён не кажа, на якія менавіта спектаклі больш за ўсё бяруць квіткі, камера паказвае, што квіткоў на прэм’еру «Мроіва» ўжо няма. Імя галоўнага рэжысёра тэатра лялек і стваральніка касавых спектакляў не гучыць у сюжэце. 

Крыніца: сtv.by

АНТ у аналагічным рэпартажы распавядае пра праблемы з набыццём квіткоў онлайн праз сайт, пра гэта гаворыць і дырэктарка тэатра, але ж усё роўна робіць акцэнт на тым, што чэргі – вынік захаплення тэатрам. «Тому, что очередь может собраться в кассу театра – не за билетами со скидкой или на громкую премьеру, поражаются не только те, кто близок к авансцене. И ситуация словно комедия и драма – “ну наконец-то не за гаджетами!», воскликнут ценители прекрасного. Но ведь стоять на холоде по несколько часов – сомнительная постановка… вопроса. Купить онлайн – тоже непросто».

Дзяржаўныя СМІ цягам апошніх год праз ідэалагічна правільную інфармацыйную стратэгію, мэта якой – захаваць існуючую ўладу, – не знаёмяць сваіх глядачоў з культурніцкай сітуацыяй, якая склалася ў краіне. Дзяржава мэтанакіравана знішчае ўсе прыватныя культурныя ініцыятывы, альтэрнатыўныя пляцоўкі, забараняе выставы і канцэрты. Ад цэнзуры церпяць і дзяржаўныя культурныя ўстановы, што негатыўна ўплывае на якасць выніковага прадукту. Выбар культурных падзеяў абмежаваны, і тэатр лялек становіцца рэдкай магчымасцю пабачыць варты мастацкі твор. Гэта яшчэ адна прычына ажыятажу вакол тэатра і чэргаў.

«В региональных театрах билеты будут разлетаться как горячие пирожки»

У 2024 годзе на дзяржаўных тэлеканалах трапляюцца адзінкавыя сюжэты, прысвечаныя непасрэдна тэатру. У снежні інфанагодай узгадаць пра тэатральнае мастацтва для СТБ і АНТ сталі не чэргі і не прэм’еры, а новы указ Аляксандра Лукашэнкі № 422 аб раўнадолевым фінансаванні. З 1 студзеня 2025 года фінансаванне дзяржаўных тэатраў  будзе на 50 % адбывацца з бюджэту, а на другія 50 % – з уласных даходаў тэатраў. У 2024 годзе ўнёсак дзяржавы з бюджэту складаў 60 %. Дзяржаўныя СМІ ў кароткіх навінах ацэньваюць такую змену як «удасканальванне падыходаў» фінансавання. АНТ тлумачыць, што тэатр атрымае ад дзяржавы роўна столькі, колькі заробіць сам. 

СТБ і АНТ не аналізуюць рэальную сітуацыю ў беларускіх тэатрах, не кажуць пра фінансавыя праблемы, якія заўжды былі. Асноўны пасыл: тэатры самі пры жаданні маюць магчымасці вырашыць свае фінансавыя праблемы і зарабляць грошы. У якасці прыкладаў прыводзяць дадатковыя паслугі: экскурсіі па тэатрах. «При помощи зрителя нашего, и с учётом пересмотра репертуарной политики я думаю, что мы справимся с этой проблемой. И в региональных театрах билеты будут разлетаться как горячие пирожки», – пракаментаваў сітуацыю новы міністр культуры, актор Руслан Чарнецкі. 

Пра зачысткі ў сферы культуры дзяржаўныя СМІ праз чыноўнікаў усё ж такі паведамляюць, але ж у сваёй уласцівай манеры, калі немагчыма даведацца, хто канкрэтна ворагі і «дэструктыўныя элементы», у чым выяўлялася іхняя антыпатрыятычная пазіцыя, ад каго і якім чынам пазбавіліся. Былы міністр культуры Анатоль Маркевіч у інтэрв’ю «СБ. Беларусь сёння» заявіў, што культурная супольнасць цалкам ачысцілася ад дэструктыўных элементаў, БелТА паведаміла, што Чарнецкі працягне яго кадравую палітыку. 

Крыніца: сtv.by

«Тарталетки, бутерброды и пирожные – выбор огромный»

У двух сюжэтах СТБ і АНТ узгадваюцца: Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, тэатр юнага гледача, Слонімскі драматычны тэатр, тэатр імя Максіма Горкага,  тэатр оперы і балета, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» (г. Маладзечна), Гродненскі абласны тэатр лялек.  У якасці прыклада фінансавага поспеху СТБ распавядае пра  тэатр лялек, які праз вялікі попыт у гледачоў паказвае свае спектаклі на іншых гарадскіх пляцоўках. Супрацоўніца СТБ нават праінспектавала буфет тэатра оперы і балета, і заверыла, што «особый вид удовольствия в театре – это посетить его буфет. Тарталетки, бутерброды и пирожные – выбор огромный».

Але ж месца для папулярнага ў менчукоў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, на спектаклі якога таксама трэба было за некалькі месяцаў набываць квіток (няхай і онлайн, без паказальнай чаргі), не знайшлося. Апошні час асобныя спектаклі РТБД таксама шлі і на сцэне Дома афіцэраў, што сведчыць пра фінансавы поспех пастановак.  Праз рэпрэсіі і наступнае звальненне вядучых актораў тэатр быў вымушаны зняць гэтыя спектаклі, пра што ў сюжэтах дзяржтэлеканалы не гавораць. 

Папулярныя «Шлюб з ветрам», «Пачупкі», «Забалоцце», «Карней», «Камень дурасці», «Вар’ятка» адсутнічаюць у раскладзе РТБД да сакавіка, хоць некаторыя з іх на сайце значацца як спектаклі тэатра. Прыбраць пастаноўкі з рэпертуару давялося праз звальненне актораў Максіма Брагінца, Зміцера Давідовіча, Арцёма Курэня, Ганны Семянякі, Дзяніса Аўхарэнкі, якія былі задзейнічаныя ў гэтыя спектаклях, і замяніць іх няма кім. Нягледзячы на тое, што квіткі на бліжэйшыя паказы прэм’еры «Заручыны» прададзеныя, дадатковых паказаў на іншых сцэнах зараз няма. 

У 2023 годзе новы тэатральны сезон РТБД распачаў без двух папулярных у гледачоў спектаклей: «Кар’еры доктара Рауса» па п’есе Віктара Марціновіча і «Сірожы» па п’есе Юліі Чарняўскай. Рэжысёр абодвух пастановак Аляксандр Гарцуеў, звольнены ў 2021 годзе мастацкі кіраўнік РТБД. 

Не ўзгадваюць АНТ і СТБ і Нацыянальны акадэмічны тэатр Янкі Купалы, які пасля сыходу ў 2020 годзе фактычна ўсёй трупы на чале з кіраўніцтвам на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў над пратэстуючымі, перастварыўся наноў пад пільным наглядам чыноўнікаў. Праз візіт Лукашэнкі ў тэатр у лютым 2021 года і пастаноўкі культавага спектакля «Паўлінка» дзяржСМІ  некаторы час мелі цікавасць да знішчанага Купалаўскага, а потым згубілі яе. Глядачы не даведаліся пра фінансавую рэнтабельнасць  адданага цяперашняй уладзе тэатра. Набыць квіткі на бліжэйшыя спектаклі «Вечар», «Дзядзечкаў сон», «Жаніцьба» не складзе высілкаў.

«Нужна та самая загогулина»

Дзяржаўныя  СМІ не кажуць і пра праблемы тэатраў, якія ўзгадваюць у сваіх сюжэтах. Гаворка ідзе пра Мінскі  абласны тэатр лялек «Батлейка».

Пра значныя фінансавыя праблемы «Батлейкі» вядома яшчэ з кастрычніка 2022 года. Па інфармацыі Reform.by, тады тэатр хацелі далучыць  да Мінскага абласнога драматычнага тэатра, які таксама працуе ў Маладзечне, але ж выратавалі юрыдычныя нюансы. Праз звальненне цягам 2024 года значнай колькасці супрацоўнікаў (мастак, мастак-мадэльер, мастак-скульптар, загадчык гаспадаркі, загадчык пастановачнай часткі,  бутафор, асвятляльнік, галоўны бухгалтар, галоўны адміністратар, два супрацоўнікі майстэрняў, касцюмер, і гэта не поўны спіс), паводле інфармацыі чытачоў «Зеркала», абмяркоўвалі магчымасць далучыць тэатр да мясцовага Палаца культуры. У 2024 годзе змянілася і дырэктарка тэатра. 

У АНТ жа толькі гучыць, што палова залі Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» не запаўняецца, супрацоўніца  СМІ разважае, што «нужна та самая загогулина, ради которой ребёнок оторвётся от мобильного телефона»

Дырэктарка Гродненскага абласнога тэатра лялек сцвярждае, што зарабіць атрымоўваецца. З чаго АНТ робіць вынік, што тэатр у плюсе. Ніякіх лічбаў у падцвярджэнне гэтага няма. Тэатр таксама не абмінулі звальненні, але ж мы даведваемся пра гэта толькі з незалежных СМІ. 

Пры такой неагучанай сітуацыі ў дзяржаўных тэатрах супрацоўніца СТБ скончвае свой сюжэт сцвярджэннем, што магчымасць зарабіць ёсць. І дае параду: «В погоне за прибылью не стоит забывать о главной функции театра – просвещать и образовывать, и в этом плане прогнозы от нового министра культуры оптимистичны. Как и его мечта, чтобы театр стал настоящем домом для беларусов»

Вынікі

Дзяржаўныя СМІ ствараюць пазітыўную карцінку стану беларускіх тэатраў, замоўчваюць важную інфармацыю пра звальненні, рэпрэсіі, цэнзуру, фінанасавыя цяжкасці; адсутнічаюць аналітычныя матэрыялы агульнага характару ці хаця б навіны пра прэм’еры. Навіны пра культуру частка агульнай інфармацыйнай стратэгіі дзяржпрапаганды, якая стварае ўласную рэчаіснасць. Непасрэдна тэатр – як мастацтва – СТБ, АНТ і «Беларусь 1» цікавіць мала, узгадваюць пра яго, калі інфанагода можа быць карысна для дзяржпрапаганды. Ці тэатр абслугоўвае ідэалогію, як у выпадку з выставаў Вялікага тэатра оперы і балета на «Марафонах адзінства».

Увесну «Радыё Свабода» апублікавала аналітыку пра стан беларускага дзяржаўнага тэатра, але ж такіх тэкстаў вобмаль. Незалежныя  беларускія СМІ часцей пішуць кароткія актуальныя навіны пра чэргі, фармальныя змены, як то звальненні, указ пра фінансаванне і г. д. Важна фіксаваць тое, што цяпер адбываецца ў беларускіх тэатрах – яшчэ і таму, што ўлада імкнецца зачысціць інфармацыйную прастору, з афіцыйных сайтаў тэатраў выдаляюць архівы, узгадкі пра звольненых актораў ці зняты спектакль, атрымаць гэту інфармацыю становіцца складаней, і ствараецца ўражанне, што нічога і не было. 

Незалежныя медыя не маюць паўнавартаснай магчымасці распавядаць пра ўнутраныя тэатральныя працэсы праз недахоп інфармацыі. Даводзіцца спасылацца на інфармацыю ад чытачоў, ананімныя крыніцы, альбо меркаванне экспертаў, якія таксама не ў Беларусі. 

Згодна з маніторынгам беларускага ПЭН-цэнтра, які стала адсочвае парушэнні культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры, за перыяд студзень – верасень 2024 года зафіксавана 960 такіх парушэнняў. На канец верасня 2024 года ў Беларусі 1 317 чалавекі прызнаныя  палітычнымі зняволенымі, сярод якіх не менш за 101 чалавека – дзеячы культуры.

Подпишитесь на рассылку MediaIQ

Разоблачения фейков, аналитика, интервью и многое другое — раз в неделю в вашем почтовом ящике
Подписываясь на рассылку, вы соглашаетесь с Политикой конфиденциальности
Хорошо
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты