Аналитика и обзоры Мнения Мониторинг СМИ Тренды Всячина Видео Тесты Тэги
facebook Lviv Media Forum nizkiz Telegram Азаренок антизападные нарративы балючыя пытанні беларусские СМИ бигтех будущее Владимир Путин война в Украине выборы в КС выборы-2025 гендер государственные медиа деконструкция диаспора дискриминация доносы закон Израиль инфографика Иран исследования история манипуляции как не поддаться пропаганде Киберпартизаны кино Китай конспект конспирология конференция «Новая Беларусь» Координационный Совет лгбт мова Молдова нарушение стандартов независимые медиа Новая Боровая образование Павел Дуров подкаст политзаключенные политическая коммуникация Польша права человека приемы пропаганды прогнозы прокремлёвские нарративы пропаганда манипуляции пропаганда о чиновниках протесты в Грузии региональные сми рекламный рынок Рико Криегер российские СМИ СБ Сидорская стандарты стандарты журналистики СТВ США твиты телеканалы теория пропаганды тесты Томаш Шмыдт уязвимые группы фашисты фейки ценности Чернобыль Что почитать электоральная кампания 2024 язык вражды

«Адмовіць у акрэдытацыі праз пагрозу нацыянальнай бяспецы – легітымна, калі гэта абгрунтавана»

Шэрагу журналістаў з Беларусі, Расіі і іншых краін было адмоўлена ў акрэдытацыі на Алімпіяду ў Парыжы. Французскія ўлады палічылі, што яны могуць працаваць на спецслужбы. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Алег Агееў пракаментаваў для Media IQ такое рашэнне французскіх уладаў.

Поделиться:

Алег Агееў. Фота: БАЖ

«Менш за сотню анкет мы адхілілі праз падазрэнні у тым, што яны з’яўляюцца агентамі – шпіёнамі альбо інфарматарамі замежных дзяржаў, якія імкнуцца да ўмяшальніцтва ў Гульні», – заявіў кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен. Ён кажа, што такім чынам улады ўжываюць «прынцып перасцярогі», каб прадстаўнікі шэрагу замежных дзяржаў не змаглі атрымаць доступ да камп’ютарных сетак і здзейсніць кібератаку.

– Існуюць стандарты, як акрэдытоўваць замежных журналістаў у краінах свету ці ў краінах, у якіх дзейнічаюць арганізацыі кшталту Рады Еўропы, АБСЕ, ААН, – тлумачыць Алег Агееў. – Ёсць стандарты, распрацаваныя для акрэдытацыі замежных журналістаў з краін-удзельніц АБСЕ спецыяльным дакладчыкаў па свабодзе медыяў пры офісе АБСЕ у 2016 годзе. Стандарты АБСЕ – дэталёва аргументаваныя, але ж маюць рэкамендацыйны характар для дзяржаў. Сама працэдура сыходзіць з прынцыпа свабоды на распаўсюд інфармацыі і свабоды выказвання. Адмова ў акрэдытацыі павінна адпавядаць крытэрыям абмежавання свабоды выказвання і  свабоды інфармацыі.

У Францыі ёсць адпаведны незалежны орган, які разглядае пытанні акрэдытацыі. У дадзенай сітуацыі пра нядопуск людзей да Алімпіяды выказваўся кіраўнік МУС, то хутчэй за ўсё гэта міністэрства і праводзіла праверку. Але ж гэта маё меркаванне, заснаванае на стандартах, як працэдура павінна адбывацца. Як яно было насамрэч, мы не ведаем, няшмат афіцыйнай інфармацыі.

Орган, які адказвае за нацыянальную бяспеку ў Францыі, хутчэй за ўсё правяраў агулам усіх людзей, якія хацелі працаваць на Алімпіядзе, абслугоўваць яе. Гэта працэдура аднолькавая для ўсіх. Калі дзяржаўныя структуры Францыі маюць інфармацыю, што пэўная асоба, у дадзеным выпадку журналіст, пагражае нацыянальнай бяспецы, і могуць гэта аргументаваць у кожным канкрэтным выпадку, то такая нагода ў адмове акрэдытацыі лічыцца цалкам легітымнай. Пасля такой высновы павінна быць прадугледжана працэдура, якая дазваляе абскардзіць адмову ў акрэдытацыі і прывесці свае контраргументы. Абскарджанне адбываецца ў судзе Францыі.

У міжнародных стандартах пералічаны крытэры, па якіх можна абмяжоўваць правы. Пагроза нацыянальнай бяспецы – крытэр для абмежавання любога права, не толькі на свабоду выказвання і свабоду распаўсюду інфармацыі. Права на свабоду інфармацыі не абсалютнае, яно можа быць абмежавана.

Працэдура акрэдытацыі замежных журналістаў у Беларусі

– Мне здаецца, з такой нагоды варта ўзгадаць жорсткую працэдуру акрэдытацыі замежных і нацыянальных журналістаў у Беларусі. Яна не адпавядае ніякім міжнародным стандартам. Усё, што міжнародныя арганізацыі рэкамендуюць не рабіць пры акрэдытацыі журналістаў, беларускія ўлады ўціснулі ў палажэнне аб парадку акрэдытацыі. Акрэдытацыя журналістаў у Беларусі ажыццяўляецца ў адвольным парадку, мноства нагодаў для адмовы. Беларускія ўлады кіруюцца і палітычным складнікам, могуць адмаўляць замежным журналістам з так званых «недружественных» краін. Існуюць абмежаванні ў акрэдытацыі для грамадзянаў Беларусі, якія працуюць у замежных медыя, што дакладна не адпавядае ніякім легітымным мэтам. Працэдура абскарджання прадугледжана Працэсуальным кодэксам, але ж існуе толькі фармальна: улады адмаўляюць у разглядзе скаргаў.

Згодна стандартаў, працэдура акрэдытацыі не мусіць выкарыстоўвацца для адвольных абмежаванняў у распаўсюдзе інфармацыі. Наадварот, магла б лічыцца падцвярджэннем права журналіста на доступ да інфармацыі. Абмежаванне такога права – пытанне нацыянальнага заканадаўства, якому варта адпавядаць міжнародным стандартам.

Хорошо
Смешно
Грустно
Злюсь
Кошмар
Поделиться:

Смотрите также

Обсудим, как пропаганда использует Олимпиаду для манипуляций, разоблачаем мифы о "оскорблении чувств верующих", исследуем эффект Даннинга-Крюгера и его влияние на восприятие информации. Также рассмотрим, как беларусские СМИ освещают выборы в США и последствия урагана в Беларуси.

Аналитика и обзоры

Мнения

Мониторинг СМИ

Тренды

Всячина

Видео

Тесты